О регистрации потенциально опасных объектов

10 снежня 2015 года Палата прадстаўнікоў прыняла, а 18 снежня 2015 года Савет Рэспублікі адобрыў Закон №354-3 "Аб прамысловай бяспецы" (зарэгістраваны ў рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь 12 студзеня 2016г. №2/2352). Ён уступіў у сілу 15 ліпеня 2016 года. 

 

Закон вызначае паняцце "Патэнцыяльна небяспечны аб'ект". Такім з'яўляецца аб'ект, указаны ў пераліку патэнцыяльна небяспечных у вобласці прамысловай бяспекі адпаведна дадатку 2 да Закона. У вобласці перавозкі небяспечных грузаў патэнцыяльна небяспечным з'яўляецца сасуд, працуючы пад празмерным ціскам вадкасці з тэмпературай, якая перавышае кіпенне пры ціску 0,07 Мпа, сасуды, уключаючы балоны ёмістасцю больш за 100 літраў, якія працуюць пад ціскам пары (газу) больш за 0,07 Мпа, устаноўлены ці размешчаны на транспартным сродку.


Адпаведна пункту 3 Пастановы Савета Міністраў ад 5 жніўня 2016 года №613 "Пра некаторыя меры па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь "Аб прамысловай бяспецы", суб'екты прамысловай бяспекі абавязаны ў шасцімесячны тэрмін зарэгістраваць патэнцыяльна небяспечныя аб'екты ў парадку, устаноўленым Палажэннем, зацверджаным пастановай Саўміна №613. Гэта трэба паспець да 18 лютага 2017 года.


За рэгістрацыяй звяртаецца ўладальнік-арганізацыя, індывідуальны прадпрымальнік, дзяржаўны орган, якому належыць патэнцыяльна небяспечны аб'ект на праве ўласнасці ці іншай падставе, прадугледжанай заканадаўствам (абз.2 п.2 Палажэння). Вызначаны пералік дакументаў, якія трэба прадаставіць.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у абласным упраўленні Дзяржпрамнагляду па адрасе: г. Віцебск, вул. Вастрацова, 2, ці па тэлефоне 33 53 49.

 

Фота для ілюстрацыі.
Н. БУЛІН, старшы дзяржаўны інспектар

абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду МНС РБ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.