Авторизация
 

Аплату за электраэнергію ў Міёрах можна рэгуляваць

Оплату за электроэнергию в Миорах можно регулироватьУ бытавых спажыўцоў электраэнергіі ёсць магчымасць паменшыць аплату шляхам пераразмеркавання  яе выкарыстання па зонах сутак, гэта значыць рабіць разлікі па дыферэнцыраваных тарыфах—за перыяды мінімальных (з 22.00 да 17.00) і максімальных (з 17.00 да 22) нагрузак. У выхадныя і святочныя дні прымяняюцца тарыфы, устаноўленыя на перыяд мінімальных нагрузак.

 

Прыкметна паменшыць аплату за электраэнергію можна, калі не карыстацца прасам, пральнай машынай, не ўключаць электраабагравальнік, воданагравальнік, электрападагрэў падлогі і іншае абсталяванне ў перыяд максімальных нагрузак (з 22.00 да 17.00), а зрабіць гэта ў светлы час сутак да 17.00 ці ў выхадныя.


Для пераходу на разлікі за спажытую электраэнергію па дыферэнцыраваных па часе тарыфах абанетам, што карыстаюцца індукцыйнымі лічыльнікамі, неабходна набыць і ўстанавіць шматтарыфны электронны прыбор уліку. Такі прыбор і яго ўстаноўку можна заказаць ва ўсіх структурных падраздзяленнях філіяла "Энергазбыт" РУП "Віцебскэнерга", у тым ліку з растэрміноўкай аплаты на тры месяцы. Калі жылы дом (кватэра) ужо аснашчаны шматтарыфным электронным прыборам уліку, бытавому абаненту трэба звярнуцца ў энергазабяспечвальную арганізацыю для яго пераметрызацыі і заключэння дагавора электразабеспячэння з ажыццяўленнем разлікаў па дыферэнцыраваных па часавых перыядах тарыфах. А яны наступныя:


1. Калі жыллё абсталявана электраплітамі, у зоне мінімальных нагрузак з 22.00 да 17.00, а таксама ў выхадныя і святочныя дні—0,0706 руб. за 1 кВтг; у зоне максімальных нагрузак з 17.00 да 22.00—0,2019 руб. за 1 кВтг.
2. Электраэнергія, за выключэннем указанай у п.1 і выкарыстанай для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт,—у зоне мінімальных нагрузак, у выхадныя і па святах—0,0831, а ў зоне максімальных—0,2376 руб. за 1 кВтг.
3. Пры забеспячэнні поўнага пакрыцця эканамічна абгрунтаваных выдаткаў—адпаведна 0,133 і 0,38 руб. за 1 кВтг.
Тарыф за электраэнергію, што выкарыстана ў начны час і днём да 17.00, ніжэй за аднаставачны тарыф на 30%.
Такім чынам, пераход на аплату спажытай электраэнергіі па тарыфах, якія дыферэнцыраваны па часавых перыядах, дазваляюць грамадзянам самастойна рэгуляваць яе спажыванне і тым самым прыкметна паменшыць аплату.


Ведайце, што з 1 студзеня 2017 года для насельніцтва значна паменшаны тарыфы на электраэнергію для патрэб ацяплення і гарачага водазабеспячэння з далучанай (сумарнай) магутнасцю абсталявання больш за 5 кВт, у перыяд мінімальных нагрузак (з 23.00 да 6.00)—0,0831 руб. (да 1.01.2017 было 0,1188), у астатні час сутак—0,1544 (было раней 0,3564) руб. за 1 кВтг.
Разлікі за спажытую электранагравальным абсталяваннем энергію па ўказаным тарыфе робяцца па паказчыках асобна ўстаноўленага лічыльніка.


Аляксандр КОЛБУН,
начальнік раённага

вытворча-збытавога ўчастка.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 898
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 666
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта