Авторизация
 

Калі радар зафіксаваў перавышэнне

Если радар зафиксировал превышениеНа афіцыйным сайце Міністэрства ўнутраных спраў у раздзеле "Паслугі" фізічныя асобы могуць праверыць наяўнасць нявыплачанага штрафу, якім пакаралі па выніках эксплуатацыі Адзінай сістэмы фотафіксацыі . Для гэтага трэба ўвесці прозвішча, імя, імя па бацьку, серыю і нумар пас-ведчання аб рэгістрацыі транспартнага сродку.

 

Штраф павінен быць выплачаны не пазней за месяц з дня ўступлення ў сілу пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Аплаціць можна ў касе банка, праз плацёжна-даведачны тэрмінал, інтэрнэт-банкінг, банкамат і іншыя пункты банкаўскага абслугоўвання, падключаныя да сістэмы "Разлік" (АРІП), без камісіі. Для гэтага неабходна:
- у раздзеле "Разлік" (АРІП) перайсці ў раздзел "МУС", выбраць паслугу "Штрафы ДАІ-фотафіксацыя";
- увесці рэгістрацыйны нумар правапарушэння;
- зверыць прозвішча, імя, імя па бацьку ўладальніка транспартнага сродку і суму штрафу;
- ажыццявіць аплату.


Калі штраф аплочваецца ў аддзяленні паштовай сувязі, падраздзяленнях банкаў без выкарыстання сістэмы "Разлік" (АРІП), арыгінал квітанцыі неабходна адаслаць у аддзел па забеспячэнні дзейнасці Адзінай сістэмы фотафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму МУС. Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 21. Рахунак для аплаты ў аддзяленнях сувязі—3602916010009, код плацяжу 05104, УНП 100437065, код банка 153001795. Атрымальнік плацяжу—Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці.


Копія пастановы аб накладанні адміністрацыйнага пакарання на працягу трох дзён з дня яго вынясення ўручаецца ці дасылаецца заказным пісьмом асобе, у адносінах да якой яно вынесена. Калі не атрымана па пошце, выдаецца ў падраздзяленні ДАІ па месцы жыхарства ўладальніка транспартнага сродку або вадзіцеля юрыдычнай асобы.


У выпадку нявыплаты штрафу ў месячны тэрмін орган, які ажыццяўляе адміністрацыйнае спагнанне, накіроўвае адпаведныя дакументы ў аддзел прымусовага выканання па месцы жыхарства адміністрацыйна пакаранай асобы.

 

Фота для ілюстрацыі.
Вераніка КІСЛЯК, судовы

выканаўца аддзела прымусовага выканання.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта