Авторизация
 

Пастаўкі беларускіх прадуктаў харчавання ў Расію

Поставки белорусского продовольствия в РоссиюПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў прэтэнзіі кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта да беларускіх прадуктаў харчавання. Адпаведную заяву кіраўнік дзяржавы зрабіў 9 снежня на нарадзе па праекце дагавора аб Мытным кодэксе ЕАЭС.

 

Паводле слоў намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігара Брыло, прэтэнзіі "Рассельгаснагляду" да беларускіх прадпрыемстваў адносна якасці неабгрунтаваныя, аб прадузятасці расійскага ведамства сведчыць і адказ Еўразійскай эканамічнай камісіі. "Мы гатовы весці дыялог па любой неадпаведнасці, калі яна на самай справе існуе",—адзначыў ён, дадаўшы, што кожны выпадак аналізуецца, праводзіцца маніторынг усяго вытворчага ланцужка на заводзе, да якога ўзніклі пытанні.

 

Намеснік міністра падкрэсліў, што сустракаюцца факты падробак беларускіх прадуктаў харчавання. Так, выяўлена 12 выпадкаў фальсіфікацыі прадукцыі Шчучынскага масласырзавода. У выніку закрываецца доступ на расійскі рынак прадпрыемствам, якія не маюць дачынення да выяўленых парушэнняў.
"Мы адправілі некалькі матэрыялаў па кожным факце. Расследаванні пацвярджаюць, што такая прадукцыя на тэрыторыі Беларусі не выпускалася",—паведаміў Ігар Брыло.


Першы намеснік дырэктара Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Аляксандр Куцко праінфармаваў, што склалася негатыўная практыка, калі на граніцы Расійскай Федэрацыі і Беларусі ўведзены пункты папярэдняга паведамлення, дзе з боку "Рассельгаснагляду" адносна беларускай прадукцыі ажыццяўляецца татальны кантроль. "Практычна кожная машына адкрываецца, даглядаецца, здараюцца выгрузкі тавараў на вуліцу, адбіраюцца пробы для далейшых лабараторных даследаванняў. Гэтыя дзеянні супярэчаць нормам, закладзеным у дагаворы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза. Сітуацыя не вырашаецца, а ў адносінах да беларускіх вытворцаў выстаўляюцца ўсё новыя патрабаванні і прэтэнзіі",—адзначыў Аляксандр Куцко.


"Арганізацыі Мінсельгасхарчу пастаўляюць прадукцыю ў 58 краін свету. Акрамя Расіі, няма ніводнай прэтэнзіі да якасці нашай прадукцыі",—падкрэсліў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло. Пры гэтым заўважыў, што геаграфія паставак беларускіх прадуктаў штогод павялічваецца. "Гэта ЗША, Паўднёвая Амерыка, Афрыканскі, Азіяцкі кантыненты, краіны постсавецкай прасторы. Сертыфікавана 17 малакаперапрацоўчых прадпрыемстваў для паставак у Кітай, да канца года павінны прайсці гэту працэдуру мясаперапрацоўчыя прадпрыемствы",—сказаў намеснік міністра.


Ён звярнуў асаблівую ўвагу, што ў Беларусі патрабаванні да якасці прадукцыі значна вышэйшыя ў параўнанні з іншымі краінамі. Так, летась унесены змяненні ў стандарт 1598 2006 года "Малако каровіна, патрабаванні да закупак". Калі раней мелася на ўвазе наяўнасць мікраарганізмаў у 1 мл малака ў колькасці 4 млн, то з мінулага года гэты парог зніжаны да 500 тыс. Напрыклад, у Мытным саюзе верхняя мяжа складае 750 тыс. мікраарганізмаў у 1 мл малака. "Па колькасці саматычных клетак раней беларускі стандарт прадугледжваў паказчык у памеры 1 млн, цяпер ён зніжаны да 500 тыс. Для параўнання: Расія пакінула ў сябе 2-і гатунак малака і прымае прадукт з паказчыкам у 4 млн мікраарганізмаў. Дарэчы, у Беларусі з мінулага года 2-га гатунку малака не існуе",—заўважыў Ігар Брыло. У працяг тэмы паведаміў, што гатунак экстра беларускага малака прымаецца з наяўнасцю да 300 тыс. саматычных клетак, у Еўропе аналагічны паказчык—400 тыс.
"Гэта значыць абсалютна па ўсіх паказчыках беларускае патрабаванне да якасці прадукцыі значна вышэйшае",— падкрэсліў ён.
Больш таго, штогод павялічваюцца аб'ёмы пастаўкі малакаперапрацоўчым прадпрыемствам малака гатунку экстра. Калі 6-7 гадоў таму прымалася толькі амаль 2% "экстры", то ў бягучым годзе ўжо—43,2%.


Пракаменціраваў Ігар Брыло і сітуацыю з закрыццём расійскім бокам паставак шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці 11 малакаперапрацоўчых. "З малакаперапрацоўчых ніводнае не закрыта па прычыне якасці і бяспекі. Інакш кажучы, у малаку не знойдзена таксічных элементаў, пестыцыдаў, антыбіётыкаў і інш. Яны закрыты па прычыне фальсіфікацыі прадукцыі пад беларускую, па прычыне няправільнага афармлення дэкларацый або выпіскі суправаджальных ветэрынарна-санітарных дакументаў",—сказаў намеснік міністра.
Беларусь мае шматступенную сістэму кантролю якасці малака. На кожным жывёлагадоўчым аб'екце ёсць міні-лабараторыя, якая да пагрузкі ў малакавоз правярае яго якасць. Забор проб бярэцца і пасля прыезду на прадпрыемства. Ажыццяўляецца лабараторны кантроль усёй выпускаемай прадукцыі. Акрамя вытворчага існуе дзяржаўны ветэрынарны кантроль. На яго ў бягучым годзе затрачана Br3,5-4 млрд. недэнамінаваных. "Такім чынам, гаварыць аб тым, што ў Беларусі не існуе лабараторнага кантролю, некарэктна і непрафесіянальна",—рэзюмаваў Ігар Брыло.
"Усім падабаюцца беларускія прадукты. Мне таксама—якасныя, добрыя. Але чаму яны падабаюцца? Таму што існуюць кантралюючыя структуры, якія не дапускаюць пападання няякаснай прадукцыі да пакупніка",—адзначыў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.


"Кантралюючыя службы—і расійскія, і беларускія павінны працаваць сінхронна, з разуменнем, спыняючы тэхналагічна няправільныя працэсы",—адзначыў Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, добра было б аб'яднаць гэтыя службы ў адну на ўзроўні Саюзнай дзяржавы. "І каб яна працавала на карысць пакупніка—і беларускага, і расійскага. На карысць вытворцы, росту прадукцыйнасці і ў Беларусі, і ў Расіі. Гэта было б лепш за ўсё", —рэзюмаваў ён.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала
Наталія СТАНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта