У Шаркаўшчынскім, Браслаўскім і Міёрскім раёнах пачасціліся выпадкі прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці грамадзян, якія вывозяць драўніну з участкаў ляснога фонду па квітанцыі-накладной на водпуск лесапрадукцыі за наяўны разлік формы КН-1 (ЛЕС) без запісу лесніка (майстра) ці іншай матэрыяльна адказнай асобы лясгаса аб водпуску лесапрадукцыі. Каб папярэдзіць такія парушэнні і пазбегнуць канфліктных сітуацый, Браслаўская міжрайінспекцыя просіць грамадзян перад вывазкай набытай лесапрадукцыі патрабаваць ад работнікаў дзяржаўнай лясной аховы належнага афармлення дакументаў.
Квітанцыя-накладная КН-1 запаўняецца ў чатырох экземплярах: першы -- для грузаатрымальніка, другі - для водпуску лесапрадукцыці (застаецца ў матэрыяльна адказнай асобы), трэці - для справаздачы структурнага падраздзялення лясной гаспадаркі, чацвёрты - застаецца ў лясніціве. У дакуменце ўказваецца найменне арганізацыі лясной гаспадаркі, яе структурнага падраздзялення (лясніцтва, дрэваапрацоўчага цэха), атрымальнік лесапрадукцыі, падстава для водпуску, месцазнаходжанне лесапрадукцыі (нумары абходу і квартала), прозвішча, імя і імя па бацьку лесніка ці майстра цэха, найменне лесапрадукцыі, яе памеры, пародны склад, гатунак, адзінка вымярэння, а таксама колькасць, кошт. Квітанцыя-накладная выпісваецца фізічнай ці юрыдычнай асобе ў выпадку водпуску ім лесапрадукцыі за наяўны разлік з прадастаўленнем упаўнаважанай асобай даверанасці на атрыманне лесапрадукцыі.
У квітанцыі-накладной указваецца тэрмін вывазу лесапрадукцыі. Дакумент засведчваецца подпісам кіраўніка і бухгалтара, замацоўваецца пячаткай. Атрымальнік распісваецца у яго атрыманні. Пры водпуску лесапрадукцыі на зваротным баку другога экземпляра пакупнік распісваецца ў яе атрыманні з указаннем даты, наймення прадукцыі і колькасці. Адначасова ляснік (майстар) ці іншая матэрыяльна адказная асоба робіць запіс аб водпуску лесапрадукцыі на першым экземпляры. Калі водпуск прадукцыі робіцца часткова, запісы павінны быць па кожным выпадку. Пасля поўнай вывазцы лесапрадукцыі ляснік (майстар) здае ў адпаведнае структурнае падраздзяленне арганізацыі лясной гаспадаркі квітанцыю-накладную з рапартам (справаздачай) аб руху лесапрадукцыі. Просім таксама ўлічыць, што бланкі ярлыка на вываз лесапрадукцыі формы П-6 могуць прымяняцца толькі арганізацыямі, якія падпарадкаваны Міністэрству лясной гаспадаркі.
В. ЯГОРАНКАЎ, старшы дзяржінспектар Браслаўскай міжрайінспекцыі.