Авторизация
 

Міёрскі вытворчы ўчастак ААТ "Полацкі малочны камбінат"

+
Миорский производственный участок ОАО "Полоцкий молочный комбинат"За дзесяць месяцаў Міёрскі вытворчы ўчастак прыняў 17 100 тон малака. Выраблена 480 тон замяняльніка цэльнага малака, які сельгасарганізацыі выкарыстоўваюць для выпойвання цялят.
 
Летам з Міёрскага вытворчага ўчастка ААТ "Полацкі малочны камбінат" выязджаюць 12 машын з цыстэрнамі на фермы гаспадарак раёна, каб забраць прадукцыю. У 6.00 вадзіцелі малакавозаў у дарозе, бо даенне пачынаецца вельмі рана і трэба паспець вызваліць халадзільнікі, якія ў поўдзень зноў напоўняцца сырадоем.

—Абслугоўваем 10 гаспадарак. Актыўна дастаўляюць малако з прыватных падворкаў 12 прадпрымальнікаў. Асабліва вялікія аб'ёмы ў Аляксандра Цімафеева (Новапагосцкі сельсавет), Ігара Талочкі (Язненскі сельсавет), Віктара Пахіркі (Сіцькова і Мікалаёва), Сяргея Працуковіча (населеныя пункты ВУПКУ "Міёрскі"). Штодзённа летам ад сельгасарганізацый і насельніцтва паступае да 60 тон малака. У стойлавы перыяд прадукцыі менш: цяпер, напрыклад, каля 40 тон,—расказвае начальнік вытворчага ўчастка Марыя Юршэвіч.—Двойчы на дні забіраем малако з ферм. Зімовы графік дазваляе вадзіцелям крыху даўжэй паспаць і адправіцца ў рэйс у 8.00. У сувязі з меншым аб'ёмам рэалізацыі малака цяпер заняты толькі 8 кіроўцаў.
 
Миорский производственный участок ОАО "Полоцкий молочный комбинат"Кіраўнік вытворчага ўчастка пахваліла вадзіцеляў, у большасці з якіх значны вопыт работы. Ад 20 да 30 гадоў за рулём Віктар Чарневіч, Уладзімір Арцімовіч, Пётр Сінкевіч, Сяргей Сіповіч, Валянцін Свідэрскі.
—Усяго задзейнічана 15 тэхнічных адзінак: 12 малакавозаў, трактар, "МАЗ" і грузавік, што выкарыстоўваецца ў сферы забеспячэння,—тлумачыць начальнік транспартнага падраздзялення Міхаіл Арол. 

Марыя Анатольеўна затрымлівае аднаго са старанных вадзіцеляў Мікалая Курыловіча. На машыне "САЗ-3307" ён спяшаўся ў чарговы рэйс.  
—Даводзіцца перавозіць розныя грузы: запчасткі да тэхнікі, дэталі для рамонту вытворчага абсталявання, прэпараты для лабараторыі, мыйныя сродкі і іншае,—расказвае кіроўца.—Акрамя таго дастаўляю ў многія гаспадаркі замяняльнік цэльнага малака.
Уся працоўная біяграфія Мікалая Іосіфавіча звязана з малаказаводам. Пачынаў на прадпрыемстве грузчыкам пасля арміі. Затым перайшоў у цэх разліву малака, дзе займаўся наладачнымі работамі. Цяпер і вадзіцель, і экспедытар.

Начальнік вытворчага ўчастка падкрэсліла, што ў транспартным падраздзяленні пра кожнага можна сказаць шмат добрых слоў і многія заслугоўваюць пачэснага месца на старонках райгазеты. Першае фота—да вашай увагі!

Эліза БЛАЖЭВІЧ.
На здымку: вадзіцель-забеспячэнец Мікалай Курыловіч і кіраўнік транспартнага падраздзялення Міёрскага вытворчага ўчастка ААТ "Полацкі малочны камбінат" Міхаіл Арол.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 590
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта