Авторизация
 

Пра сёлетнія поспехі і выпрабаванні працаўнікоў Міёршчыны з нагоды свята

+
О нынешних успехах и испытаниях работников Миорщины па случаю праздникаСёлета нашы сельскія працаўнікі адолелі вялізныя цяжкасці, прайшлі выпрабаванне  веснавой засухай, а ў самы адказны перыяд жніва—заліўнымі дажджамі, якіх не было больш за дзесяць гадоў. Гэтыя і іншыя фактары не маглі не паўплываць на вынікі. Таму і меншы ў параўнанні з леташнім намалот збожжа ў 41905 тон у бункернай вазе даўся вялікімі намаганнямі агранамічных служб і механізатараў. 

Пад ураджай наступнага года пасеяна 10364 гектары азіміны, што на 880 га больш, чым восенню летась. Гэта наш клопат пра будучыя намалоты.

Нядрэнныя вынікі ў вырошчванні рапсу: 4697 тон алейнага насення выгружана з бункераў камбайнаў пры сярэдняй ураджайнасці 18,3 цэнтнера з гектара. Вялікія намалоты забяспечаны ў гаспадарках "Пад'ельцы" і "Туркова", высокая ўраджайнасць—у "Чэрасах" і "Мерыцы".
У нарыхтоўцы кармоў вызначыліся сельгаспрадпрыемствы "Туркова", "Гвардзейскі" і "Мерыца", дзе на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана адпаведна 33,9, 31,2 і 30,7 цэнтнера кармавых адзінак. У цэлым па раёне гэты паказчык 25,8 ц, што на 3,9 больш за леташні. Ня-гледзячы на капрызы надвор'я, назапашана 11540 тон сена, 93697 т сіласу і каля 124 тыс. тон сенажу. Аднак ужо цяпер трэба падумаць пра самае рацыянальнае выкарыстанне зімовых запасаў у КУП "Язна", ААТ "Пад'ельцы", "Узмёнскі край", "Папшулі".  

Асноўнай крыніцай фінансавых сродкаў для сельгас-прадпрыемстваў Міёршчыны з'яўляецца жывёлагадоўля, найперш малочная. Сёлета вытворчасць малака УП "Павяцце" павялічыла на 15%, "Цітова"—на 5%, ААТ "Мікалаёўскі"—на 4%, "Мерыца"— на 2,9%. Аднак асноўныя валаўтваральныя гаспадаркі "Туркова", "Пад'ельцы", "Міёрскі" і "Райаграсэрвіс" надоі і рэалізацыю паменшылі. Таму  агульны вынік не можа задавальняць: вытворчасць малака ў адносінах да мінулагодніх аб'ёмаў стала больш сціплай на 1,4%. Нібы мала, але любое зніжэнне ў жывёлагадоўлі ўспрымаецца асабліва балюча, бо на прадукцыю гэтай галіны налічваюцца асноўныя надбаўкі. Сёлета яны склалі ў цэлым крыху больш за 1,6 мільёна рублёў з улікам дэнамінацыі (у "старым" вылічэнні—больш за 16 мільярдаў), гэта вялікія грошы. Яны дзеляцца наступным чынам: за малако 1,37 мільёна або 53,6 рубля за тону; за мяса—0,23 мільёна ці 22 рублі за тону.

У гаспадарках, якія гэтыя надбаўкі атрымліваюць па максімуму, хапае сродкаў на своечасовую выплату заробку, пакупку гаруча-змазачных матэрыялаў і запчастак, аплату электраэнергіі, вядзенне бягучых вытворчых спраў, не кажучы пра падаткі і плацяжы ў фонды. Найперш назаву таварыствы "Туркова" з сёлетнім надоем за 10 месяцаў у 4539 кілаграмаў на карову і "Дрыгучы"—4516 кг. Вось што такія паказчыкі азначаюць для заробку: у туркоўцаў за студзень-верасень сярэднямесячная заработная плата была 491 рубель, у дрыгучан—391 рубель.
Каб патлумачыць, чаму заробак у названых гаспадарках адрозніваецца больш, чым надоі, трэба звярнуцца яшчэ да паказчыкаў экана-мічнай эфектыўнасці. Так, выручка на аднаго работніка  з пачатку года ў ААТ "Туркова" сёлета склала 23,5 тысячы рублёў, у "Дрыгучах"—21,9 тыс.
Гэта арыенціры для іншых. Адсюль і задача—павялічваць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, найперш малака, бо ад гэтага напрамую залежыць жыццяздольнасць калектываў.

Больш сціплымі тэмпамі, але і ў гэтым годзе працягвалася ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы сельгаспрадпрыемстваў. ААТ "Туркова" перадало навасёлам пяць катэджных домікаў, ААТ "Любінова" заканчвае мантаж зернесушыльнага комплексу, СУП "Цітова" набыло кормаўборачны комплекс КВК-800, гаспадаркі "Чэрасы" і "Павяцце" маюць магчымасць уключыць у работу на будучай веснавой сяўбе 4-метровыя сеялкі віцебскай вытворчасці з адначасовым унясеннем мінеральных угнаенняў. Цяпер заканчваецца пастаноўка кормаўборачнай і глебаапрацоўчай тэхнікі на працяглае зімовае захоўванне, разгортваецца рамонт няспраўных сельгасмашын. Усё гэта каштуе надта дорага, неабходна па максімуму павялічыць тэрмін эксплуатацыі трактараў, камбайнаў, пасяўных агрэгатаў, плугоў і іншага інвентару. 
У дзяржавы зараз няма сродкаў, каб падтрымліваць неэфектыўна дзеючыя гаспадаркі. Цяпер іх лёс залежыць ад разваротлівасці кіраўнікоў і спецыялістаў, разумення кожным работнікам сваёй адказнасці за вынікі ўласнай працы, павышэнне яе выніковасці. Найперш гэта адносіцца да ААТ "Наўгароды" (цяпер дзённы надой на карову 3,3 кг, выручка на аднаго работніка з пачатку года 7,4 тыс. рублёў, сярэднямесячны заробак 201 рубель), КУП "Язна" (надой 3,8 кг, выручка 8,4 тыс. рублёў, заробак 221 рубель), ВУПКУ "Юбілейны" (адпаведна 4,1 кг, 9,9 тыс. і 199,6 рубля).

Указ Прэзідэнта №253 прапануе некалькі шляхоў аздараўлення неплацежаздольных сельгаспрадпрыемстваў. У нашым раёне прадугледжваецца дасудовае аздараўленне сямі гаспадарак— КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны",  УП "Павяцце" і "Цітова", ААТ "Наўгароды", "Чэрасы" і "Пад'ельцы".

 Наперадзе няпросты час, калі трэба напружана вырашаць набалелыя пытанні павышэння эканамічнай эфектыўнасці сельгасвытворчасці. Ранні снегапад перанёс на вясну значныя аб'ёмы палявых работ, да іх трэба належным чынам рыхтаваць тэхніку. Неабходна забяспечыць арганізаваную зімоўку статка. Гэта патрабуе  вялікіх працоўных намаганняў, строгага захавання тэхналогіі на ўсіх участках, умелага і эканомнага гаспадарання. 

Пераадоленыя нягоды сведчаць, што нашым аграрыям многае па сілах. Шчыра дзякую ўсім работнікам аграпрамысловага комплексу Міёршчыны за каласальную працу і энергію на дабрабыт уласных сем'яў, на карысць сваіх калектываў, раёна і краіны.
 Вячаслаў БЯЛЬКО, начальнік упраўлення
сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
 
О нынешних успехах и испытаниях работников Миорщины па случаю праздникаУважаемые работники и ветераны труда агропромышленного комплекса!
Поздравляем вас с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса. Искренне хотим пожелать вам благоприятной погоды, плодородной почвы, высокой продуктивности, сытной хлебной жизни и молочных рек здоровья!
Желаем вам благополучия, семейного уюта и процветания! 
Управление сельского хозяйства и продовольствия
Миорского райисполкома, райком профсоюза работников АПК.
 
О нынешних успехах и испытаниях работников Миорщины па случаю праздникаПаважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу Міёршчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Дзякуючы вашым гаспадарчым адносінам да зямлі, прагнай працавітасці захоўваецца і развіваецца сельскагаспадарчая вытворчасць—аснова жыцця, укладу і спрадвечных традыцый на сяле. Для Міёрскага краю паспяховасць аграпрамысловага комплексу—залог дабрабыту кожнага чалавека, кожнай сям'і. Праца на зямлі патрабуе высокай аддачы, упартасці і вялікай адданасці выбранай справе. Таму поспехі і дасягненні аграрыяў заўсёды каштоўныя і вартыя асаблівай павагі. 
Дарагія працаўнікі раёна! Дзякуй вам за любоў да роднай зямлі, за старанне і адказнасць, мудрасць і разуменне. Няхай ніколі не заканчваюцца вашы плённыя энергія і аптымізм, а высокі прафесіяналізм дапамагае дасягнуць самых лепшых вынікаў.
Паважаныя ветэраны працы! Мы ўдзячны вам за дапамогу і падтрымку, за ўменне шчодра дзяліцца вопытам з моладдзю, за вернасць і адданасць такой высакароднай справе і роднаму краю. 

Жадаем усім, хто прысвяціў жыццё роднай зямлі, высокіх ураджаяў і спрыяльнага надвор'я. Няхай кожны дзень нясе вам поспех у працы і ўзаемаразуменне ў доме. Моцнага здароўя вам і вашым блізкім, міру і дабрыні. 

Міёрскі раённы выканаўчы камітэт.
Міёрскі раённы Савет дэпутатаў. 





рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 023
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 709
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 662
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 928
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта