Юрий Корсак о хозяйствах Миорского района
gazeta 15-11-2016, 14:18 0 Эканоміка і права
Намеснікам начальніка раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі па жывёлагадоўлі працуе Юрый КОРСАК. Нарадзіўся на Браслаўшчыне ў 1963 годзе. Закончыў Мількаўскую 10-гадовую школу і адслужыў у чыгуначных войсках. Падчас службы ўдзельнічаў у будаўніцтве Байкала-Амурскай магістралі.
У 1989 годзе пасля Віцебскага ветэрынарнага інстытута (зараз Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны) працоўную дзейнасць пачаў у саўгасе "Друйскі". Пазней яго абралі старшынёй Друйскага пасялковага Савета дэпутатаў. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да 1999 года, пасля восем гадоў працаваў у раённых структурах.
На студзень-кастрычнік гэтага года гаспадаркі раёна атрымалі 99,6% валавой прадукцыі жывёлагадоўлі да ўзроўню адпаведнага перыяду 2015-га. У тым ліку вырошчванне буйной рагатай жывёлы склала 98,3%, свіней— 181%. На гэтыя паказчыкі негатыўна паўплывалі вынікі кастрычніка, калі істотна зменшылі аб'ёмы вытворчасці ВУПКУ "Юбілейны" (68,4%) і "Міёрскі" (99,5%), ААТ "Мікалаёўскі" (66%), "Гвардзейскі" (76%), "Наўгароды" (84,7%), "Дрыгучы" (86,9%), "Любінова" (96.8%) і "Мерыца" (98%). Сярэднясутачныя прывагі на дарошчванні і адкорме дасягнулі толькі 485 грамаў, на 50 г менш мінулагодняга кастрычніка. Яны сёлета наогул нізкія, з пачатку года не дасягнулі 500 грамаў у ААТ "Дрыгучы", "Мікалаёўскі", "Пад'ельцы", "Наўгароды", "Любінова", КУП "Язна", ВУПКУ "Юбілейны".
Валавая вытворчасць малака за 10 месяцаў гэтага года на 1,4% меншая мінулагодняй, хаця ў кастрычніку надоена 2,711 тысячы тон ці на 3,1% больш за аб'-ём такога ж восеньскага месяца летась. Не дасягнулі ўзроўню мінулага года КУП "Язна", ААТ "Туркова", "Наўгароды", "Міёрскі райаграсэрвіс" і "Чэрасы".
Прадуктыўнасць дойнага статка за 10 месяцаў 2016-га павялічылася на 32 кг пры сярэднім надоі на карову 2931 кілаграм. Горшы леташняга вынік працы аператараў даення ў ААТ "Туркова", "Пад'ельцы", "Міёрскі райаграсэрвіс" і "Гвардзейскі", КУП "Язна".
У чым справа? Усе гурты кароў пасвіліся на атаве бабовых траў і атрымлівалі дастаткова бялку, аднак пры пераводзе статка на зімова-стойлавае ўтрыманне адбыўся збой у кармленні. У шэрагу гаспадарак не змаглі забяспечыць паступовы перавод пагалоўя на зімовы рацыён і дыферэнцыраванае кармленне дойнага пагалоўя з улікам яго фізіялагічнага стану. І не было ў рацыёне дойных кароў камбікорму з утрыманнем сырога пратэіну 16-18%.
Трэба падкрэсліць, што вытворчасць малака напрамую звязана з узнаўленнем статка. Калі не хапае рамонтнага маладняку, зніжаецца прадуктыўнасць усіх гуртоў. Не выпадкова ўведзены нарматыў мець у рэзерве для замены 120% цялушак на 100 кароў. Але ў "Юбілейным" такога папаўнення ўсяго 56%, "Наўгародах"—66%, "Любінове"—91%, "Міёрскім"—107%, "Гвардзейскім" —108%, "Мерыцы"—109%.
Насцярожвае, што за 10 месяцаў у раёне атрымана 9903 цяляці, на 388 менш леташняга. З аднаго боку, нібы не трэба асабліва хвалявацца, бо ў разліку на сто кароў і цялушак на 1 лістапада было 90 галоў прыплоду, на адну больш леташняга. Аднак істотны "мінус" дапусцілі "Міёрскі", Наўгароды", "Райсельгастэхніка", "Узмёнскі край". Гэтым сельгаспрадпрыемствам спатрэбяцца дадатковыя намаганні, каб толькі захаваць сёлетнія аб'ёмы вытворчасці малака і мяса ў наступным годзе, не кажучы пра іх нарошчванне.
Станоўчым момантам з'яўляецца павелічэнне дойнага пагалоўя, на 1 лістапада кароў на фермах было 10624—101,2% да колькасці на такую дату летась. А вось усяго БРЖ у нас 35179 галоў, на 1,3% менш мінулагодняга, і зноў за кошт "Дрыгучоў", "Наўгародаў", "Любінова", "Міёрскага", "Юбілейнага". Вось такое паўтарэнне адных і тых жа гаспадарак ставіць пытанне аб стылі работы ў іх зоаветэрынарных служб, наогул аб стылі гаспадарання. Тут даводзіцца больш займацца выпраўленнем становішча, чым павелічэннем аб'ёмаў вытворчасці.
Юрый КОРСАК,
намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі
і харчавання па жывёлагадоўлі.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.