Авторизация
 

Пашырэнне паслуг у электрасувязіРаённы вузел электрычнай сувязі выканаў прагнозныя паказчыкі 2010 года. Аб’ём паслуг у супаставімых цэнах юрыдычным і фізічным асобам павялічаны на 19% пры заданні 16,1%.

На жаль, устаноўка тэлефонных апаратаў у сельскай мясцовасці зменшылася, насельніцтва стала менш карыстацца паслугамі міжгародняй і міжнароднай тэлефоннай сувязі. І пры гэтым аб’ём платных паслуг сувязі насельніцтву ў супаставімых цэнах выраслі на 23,8% пры заданні 21,2%. Хаця адначасова павялічваліся вытворчыя выдаткі. Гэта звязана з большым выкарыстаннем электраэнергіі, паліва, павышэннем аплаты працы і іншым.


У сістэме электрасувязі працуе 60 чалавек. Іх сярэднямесячны заробак летась дасягнуў 1321,1 тыс. рублёў, за год павялічыўся на 26,6%. Але ж і работа выканана вялікая. Заменена тэлефонная станцыя ў Дзісне, дзе колькасць абаненцкіх нумароў павялічылася з 840 да 1152. Новая АТС у Ідолта дазволіла вяскоўцам карыстацца не 150 тэлефоннымі апаратамі, а 272. Цяпер агульная ёмістасць тэлефоннай сеткі раёна складае 9572 нумары. І яна выкарыстоўваецца на 94,2%.

Пашыраны вузлы сеткі перадачы дадзеных у Міёрах і Дзісне, уведзены ў строй — у Чапуках, Чэрасах, Ідолта. Вяліся мантажныя і наладачныя работы ў Мікалаёве, Басянках. У выніку разблакіравана амаль 400 тэлефонаў.

Уласнымі сіламі адрамантавалі памяшканні ў Завуцці, Ідолта, Наўгародах.
Галоўны вынік — устаноўлены 481 тэлефонны апарат пры прагнозе 460 і незадаволеных заяў няма. З’явілася 18,14 км кабельных ліній, якія пракладзены ўласнымі сіламі, шмат старых дэманціравана. Пракладзены правады праваднога вяшчання ў вёскі Баслакі, Шарагі, Горкі, Пад’ельцы, адноўлены лініі сувязі для райпа, лясгаса, ЖКГ, спартшколы.

Сувязістаў непакоіць вялікая колькасць пашкоджанняў на лініях.
Аднак калектыў электрасувязістаў жыве не толькі вытворчымі справамі. Тут развіваецца спорт, нядрэнна выступілі лыжнікі, дабівалася поспеху каманда па міні-футболу. Удзельнічалі ў спаборніцтах рознага ўзроўню валейбалісты, тэнісісты.

Гэта асноўныя палажэнні даклада, з якім выступіў на справаздачным сходзе начальнік РУЭС Раман Феліксавіч Пухальскі. Па пытаннях аховы працы і выканання калектыўнага дагавору ён быў дапоўнены па прафсаюзнай лініі. Намеснік дырэктара абласнога фарміравання “Белтэлекам” Д. В. Казак вызначыў асноўныя напрамкі дзейнасці галіны ў новым годзе. А платныя паслугі трэба пашыраць, больш імкліва ўкараняць новыя, прыцягваць інвестыцыі, — гэтыя патрабаванні агучыла начальнік планавага аддзела райвыканкама Р. М. Лакотка. Пры тым яна падкрэсліла, што жыхары Міёршчыны станоўча ацэньваюць дасягненні работнікаў электрычнай сувязі раёна, скарг на яе няма.

На здымку: А. А. Томка. Ён адзначыны ганаровай граматай адміністрацыі Віцебскага філіяла РУП "Белтэлекам".

Леанід МАТЭЛЕНАК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта