Авторизация
 

На мяжы перамен міёрскі мясакамбінат

+
На границе перемен миорский мясокомбинатАдпаведна Указа Прэзідэнта ад 25 жніўня 2016г. №320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці" у 2016-2017 гадах на Віцебшчыне ўтворацца чатыры кааператыўна-інтэграваныя аграпрамысловыя структуры на базе адкрытых акцыянерных таварыстваў "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў", "Глыбоцкі камбікормавы завод", "Віцебскі мясакамбінат", і "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" шляхам далучэння да іх 37 арганізацый. Рэарганізацыя—у стадыі практычнай рэалізацыі.

Як паведамілі ў адміністрацыі  ААТ "Полацкі КХП", утварэнне інтэграванай структуры на базе іх прадпрыемства мяркуецца завяршыць да 1 студзеня 2018 года. У пачатку гэтага месяца акцыянеры камбіната мукамольнай і камбікормавай прамысловасці правялі пазачарговы сход, на якім прынята  рашэнне  аб стварэнні інтэграванай структуры, у склад якой увойдуць у статусе філіялаў 3 перапрацоўчыя прадпрыемствы і 8 сельгасарганізацый: ААТ "Міёрскі камбікормавы завод", ААТ "Міёрскі мясакамбінат", ААТ "Полацкі малочны камбінат", ААТ "Чарэсы", СУП "Павяцце" і "Цітова", ААТ "Банань-Агра", "Блізніца", унітарныя прадпрыемствы на базе свінакомплексаў КУСП "Дунілавічы-Агра" і КУПСП "Гарадзец", УП на базе комплексу па вырошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ "Ушацкі райаграсэрвіс". У бягучым годзе да Полацкага КХП далучацца ААТ "Полацкі малочны камбінат" і ААТ "Міёрскі мясакамбінат". На працягу 2017-га—усе астатнія. Парадак і чарговасць мерапрыемстваў прапісаны ў плане стварэння інтэграцыйных структур у Віцебскай вобласці, які зацверджаны старшынёй аблвыканкама Мікалаем Шарстнёвым. 

Адна з першачарговых задач—правесці рэструктурызацыю праблемнай запазычанасці па бюджэтных і крэдытных абавязацельствах арганізацый, якія ўвойдуць у новыя буйнапрамысловыя структуры. Прадугледжваецца перавод даўгоў прадпрыемстваў па кароткатэрміновых крэдытных абавязацельствах перад банкаўскімі арганізацыямі на аблвыканкам па стаўцы не больш за 3% замест 30% з прадастаўленнем адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу на тры гады з наступнай растэрміноўкай выплат на два гады. Такім чынам, ранейшыя пазыкі не спісваюцца, а будуць гасіцца. Інтэграваным структурам даецца час, каб забяспечыць высокую эфектыўнасць гаспадарання і ўмацаваць эканоміку, каб затым разлічыцца па абавязацельствах.

Кіраўніцтва ААТ "Міёрскі мясакамбінат" падкрэслівае, што працэс аб'яднання з Полацкім КХП—доўгая працэдура, якая патрабуе дакладнасці і строгага захавання заканадаўства. Падрыхтоўка распачалася ў мінулым годзе, а завершыцца—сёлета. Летась акцыянеры мясакамбіната прынялі рашэнне аб рэарганізацыі таварыства ў форме далучэння да ААТ "Полацкі КХП", зацвердзілі дагавор аб далучэнні на ўмовах філіяла. Сёлета хутка зноў збяруцца разам, каб зацвердзіць перадатачны акт. Міярчане разлічваюць, што інтэграцыя паспрыяе развіццю раённага прадпрыемства.

Камандай экспертаў ТАА "Бізнес праектаванне" распрацаваны бізнес-план развіцця інтэграванай структуры на базе ААТ "Полацкі КХП" да 2025 года. Яго выкананне павінна забяспечыць павышэнне эканамічнай эфектыўнасці фінансава-гаспадарчай дзейнасці; павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і збыту прадукцыі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у інтэграцыйнае аб'яднанне; паскарэнне тэхнічнага пераўзбраення і мадэрнізацыі прадпрыемстваў; павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі на ўнутраным і знешнім рынку; больш поўнае задавальненне патрэб унутранага рынку ў высакаякаснай прадукцыі айчыннай вытворчасці. Дасягнуць намечанага няпроста, бо задачы высокія, а таму ўсім філіялам, якія ўвойдуць у холдзінг, давядзецца працаваць напружана.

Эліза БЛАЖЭВІЧ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта