Авторизация
 

Як справы ў прадпрыемства "Міёрыгандаль"?

+
Как дела у предприятия "Миорыторг"?Першы намеснік старшыні па гандлі, а з 6 верасня--дырэктар унітарнага прадпрыемства "Міёрыгандаль" Анастасія МАЛЕЦКАЯ днямі вярнулася з кірмашу "Культбытгас", які праходзіў у сталіцы. Там часу дарэмна не губляла. Акрамя насычанай праграмы, дамаўлялася з пастаўшчыкамі прамысловых тавараў пра супрацоўніцтва. На паліцах раённых крам радуе новы асартымент. З часам ён будзе толькі пашырацца. Падрабязней пра задумы, планы, перспектывы праз прызму сённяшняй рэчаіснасці ў інтэрв'ю з новым кіраўніком "Міёрыгандлю" А. М.  МАЛЕЦКАЙ.  
 
Анастасія Міронаўна, міярчанін засумаваў па поўных паліцах. Аднак апошнія месяцы выбар прамысловых і харчовых вырабаў паступова багацее. Пераважна ў прадуктах.
—Сапраўды, асноўны ўхіл у перыяд рэабілітацыі зрабілі на харчы. Гэта тавары першай неабходнасці, імі заўсёды павінен забяспечвацца пакупнік. Але далей-болей… Ні для кога не сакрэт складанае разрабаванае становішча гандлёвай структуры раёна. Следства таму—запазычанасць. Многія пастаўшчыкі патрабуюць перадаплату, таму мы не маглі ў поўнай меры задаволіць патрэбы жыхароў. Аднак з 11 ліпеня ў раёне дзейнічае падраздзяленне райпа "Міёрыгандаль", якое мае самастойны разліковы рахунак, заключае дамовы.
 
Как дела у предприятия "Миорыторг"?Адміністрацыйнага персаналу ў арганізацыі 9 чалавек, яны вядуць бухгалтэрыю, займаюцца заказамі, размеркаваннем, іншымі надзённымі пытаннямі. Магазіны цяпер запоўнены прадуктамі. Завезлі адзенне, абутак, будаўнічыя матэрыялы… Абыходзімся без крэдытаў. Напачатку райспажыўтаварыства выдзеліла «Міёрыгандлю» так званыя "пад'ёмныя", атрымалі рэшткі з падначаленых крам.  Гэтага хапіла для старту. Пад нашым крылом 17 магазінаў—харчовы №1, у раёне ЛВДС і "Будаўнік" у Дзісне, у аграгарадках Мікалаёва, Ідолта, Узмёны і Туркова, у райцэнры--"Родныя куты", "Цэнтральны", "Хлеб", міні-маркет "Алена", "Будаўнік", "Дом гандлю"…

Станоўчыя зрухі радуюць. Чаго чакаць далей?
—Новых паступленняў прамысловасці, бытавой тэхнікі. Заключаны дамовы з таварыствамі "Віцебскія дываны", магілёўскай  "Лентай" (цюлі і гардзіны), гадзіннікавым заводам "Луч". Універмаг пабагацее ювелірнымі вырабамі. Рэалізуем прадукцыю Брэстпанчошнага камбіната, пінскага трыкатажу, навагрудскай швейнай фабрыкі "Белкрэда" (вопратка на любы фасон і густ). Запланавалі шырокі выбар тэлевізараў і халадзільнікаў. А каб прывабіць кліентаў, распрацоўваем спецыяльныя акцыі і зніжкі… "Дзень імянінніка", "Для шматдзетных матуль". У кастрычніку прыходзьце ва ўнівермаг на "Шчаслівыя гадзіны", часцей выпадаюць з 17 да 18 вечара, каб падняць сабе настрой па дарозе з працы. На Дзень маці ў доме гандлю чакае 15%-зніжка пры пакупцы на 20 і больш рублёў. Увайшлі ў побыт акцыі на паўфабрыкаты ўласнай вытворчасці ад аддзела грамадскага харчавання. Пры акцыях на прадукцыю міёрскага мясакамбіната цану зніжае вытворца і рэалізатар. У буйных магазінах укамплектаваны куткі здаровага харчавання. Ствараюцца фірменныя секцыі "Мінсккрыштальтрэйда, "Камунаркі", "Савушкінага прадукту", якога, дарэчы, у нас поўная лінейка. Фірменная секцыя мае на ўвазе спецыяльна адведзенае месца для пэўнага тавару, скідкі ад пастаўшчыка і шырокі асартымент. 

Дзісенскі "Будаўнік" адышоў пад ваша крыло. Раней шмат было нараканняў на пустэчу яго паліц. Як цяпер?
—Завезлі шыфер, цэмент, гіпсакартон, эмаль, іншыя матэрыялы, але ў кожнага тавара ёсць свой сезон. І ў будаўніцтве ён адышоў…
Што з канцылярскім і кніжным аддзеламі?
—Як і раней, яны ва ўнівермагу ў мэблевым аддзеле. Наступная зала за "Лагунай". Тут кнігі і пісьмовыя прылады. Многія сумуюць па асобнай краме на другім паверсе, аднак трымаць яе не рэнтабельна. Пра жыццёвае: на кірмашы ўбачыла шмат сувенірнай канцылярскай прадукцыі. Да Новага года яна папоўніць нашы паліцы. 
Якія прынцыпы работы "Міёрыгандлю"?
—Самыя агульнапрынятыя. Каб пакупнік набыў усё, што трэба. Важны пункт—кантроль за цэнамі. Многія, мяркую, заўважылі  тры колеры цэннікаў: белыя (звычайныя), жоўтыя (акцыённыя) і зялёныя (скідкі Белкаапсаюза). Адна з канкурэнтных акцый кааперацыі "Наша марка". Для зручнасці дамаўляемся з Беларусбанкам аб "Растэрміноўцы без пераплат" ад трох месяцаў да года. А для прамысловых тавараў—"Лёгкія пакупкі" Белаграпрамбанка на 4-6 месяцаў без абмежавання стартавай сумы. Для бытавой тэхнікі прадугледзім мінімальныя надбаўкі, даставім па райцэнтры і ў сельскую мясцовасць. Кожны можа заказаць ўпадабаную рэч з адпаведнымі  характарыстыкамі, і за 7-10 дзён яна прыбудзе.

З замежнымі вытворцамі супрацоўнічаеце?
—Закупляем і імпартнае, але больш стараемся падтрымаць айчынныя фірмы. У кастрычніку дзіцячы аддзел універмага істотна пабагацее на беларускі абутак. За тавары ўносім немалыя перадаплаты. Толькі 3 000 дэнамінаваных рублёў на памерны рад дываноў і 10 000—на такое ж прадстаўленне абутку, не зважаючы на больш маштабныя рэчы. Аднак многае атрымліваецца, зможам яшчэ больш, бо стараемся для нашых пакупнікоў. 
 
Размаўляла Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота К. БЛАЖЭВІЧА. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 888
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 665
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 640
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта