Авторизация
 

Перыяд рэабілітацыі Міёрскага райпа

+
Период реабилитации Миорского райпоТэма гандлёвага абслугоўвання ў раёне не сыходзіць з языкоў. Скаргі і нараканні на пустыя паліцы магазінаў райспажыўтаварыства—цяпер у рэйтынгу папулярных, асабліва на сяле. "Рэйдавая група шукала ля прадмага клумбу, а што ўнутры—хоць шаром пакаці, нікому турбот няма", —абураўся ў Дзень Язненскага сельсавета жыхар Канцэрава.
 
 У гэтых краях нават гаспадарчае мыла нейкі час лічылася дэфіцытам. Без заўваг на абмежаваны асартымент прамысловых тавараў, у тым ліку будаўнічых матэрыялаў, не абыходзілася ніводная сустрэча з насельніцтвам Дзісны. За таварамі айчыннай вытворчасці людзі скіроўваюцца ў суседнія гарады, дзе ёсць з чаго выбіраць. Але ж прынцыпы раённага ўнутранага маркетынгу іншыя: на рахунку павінен быць літаральна кожны патэнцыяльны пакупнік, да інтарэсаў і патрэб якіх трэба ставіцца з павагай. Абслугоўванне вяскоўцаў—наогул прыярытэтная задача. 
 
Накірункі ўзаемадзеяння мясцовай улады са спажыўкааперацыяй па вырашэнні набалелых пытанняў абмяркоўваліся на мінулай сесіі райсавета. Аналізуючы сітуацыю, начальнік планава-эканамічнага аддзела райвыканкама Раіса Лакотка звярнула ўвагу, што райспажыўтаварыства мае найбольшую ўдзельную вагу ў структуры рознічнага тавараабароту раёна і аказвае значны ўплыў на выкананне прагнозных паказчыкаў па гандлі і гандлёвым абслугоўванні ў цэлым.    

Цяпер райпа належаць 13 аб'ектаў грамадскага харчавання, 36 магазінаў, з якіх 28 на сяле. Ва ўласнасці ГУП  "Міёрыгандаль" 15 магазінаў, у тым ліку 4 сельскіх. Такім чынам, вяскоўцаў абслугоўваюць 32 гандлёвыя стацыянарныя аб'екты. Геаграфічна раёну ўласціва хутарнае размяшчэнне населеных пунктаў. Да 2570 жыхароў у 226 вёсках два разы на тыдні неабходнае дастаўляюць 7 аўтамагізанаў. У агульным аб'ёме тавараабароту ім належаць 9,3%, у рознічным—прыбытак 779,5 тыс. рублёў ці 92% да ўзроўню мінулагодняга. З прыватных арганізацый патрэбы сельскага пакупніка задавольваюць толькі 5 аб'ектаў. Буйныя гандлёвыя аператары, якіх у нас няшмат, на сяле паслугі не прадастаўляюць. І хоць у сістэме спажыўкааперацыі цяпер не ўсё гладка, рэальнай альтэрнатывы па абслугоўванні сельскага насельніцтва пакуль няма.

Сапраўды, цяпер Міёрскае райспажыўтаварыства перажывае асабліва няпростую пару, якую можна назваць рэабілітацыяй пасля цяжкіх наступстваў незаконнай дзейнасці сваіх жа супрацоўнікаў. У выніку страчанага аўтарытэту і даверу выйшэйшых структур павялічыўся спіс тавараў, закуп якіх патрабуе 100% папярэдняй аплаты. На разліковую дысцыпліну адмоўна ўплываюць страты ў 333,9 млн. руб. і высокі ўзровень крэдыторскай запазычанасці—6,2 млн., з якіх 57%—пратэрмінаванай. 

У сувязі з гэтым слабыя паказчыкі развіцця гандлю. За студзень-ліпень сёлета агульны аб'ём рознічнага тавараабароту склаў 31,5 млн. рублёў ці 85% да ўзроўню мінулагодняга (заданне 102,5%). Удзельная вага райпа ў ім 75,8%, а гэта 23,9 млн. рублёў ці 91,9% да аналагічнага перыяду летась. Продаж тавараў у сельскай мясцовасці за 7 месяцаў забяспечыў кааператарам 51,1% паступленняў. 
За студзень-ліпень сёлета не ўдалося асвоіць рэсурсы цэнтралізавана размеркаваных тавараў па 12 прамысловых групах (92,3%) і 31 непрамысловай (91,2%), да асваення 20-ці з якіх наогул не прыступілі. У гэтым ліку скураны абутак, тэкстыль, бытавая тэхніка, тое ж мыла—гаспадарчае і туалетнае, шпалера, фанера, напольнае пакрыццё і інш. Падзенне ўнутранага попыту і адсутнасць дастатковага асартыменту прывяло да зніжэння абарачальнасці тавараў. 

Пры ўсёй складанасці сітуацыі, у райвыканкаме не апраўдваюць невыкананне  асартыментнага пераліку і паўпустыя стэлажы харчовых магазінаў. У тым павінны старацца прадаўцы і таваразнаўцы. "Своечасова заказаць тавар, адсачыць тэрміны рэалізацыі, перамясціць з аднаго аб'екта ў другі—святыя абавязкі работнікаў прылаўка,—заўважыла начальнік планава-эканамічнага аддзела Раіса Лакотка.—Аднак асобныя прытрымліваюцца правіла: няма тавару—няма пратэрміноўкі, менш работы. Неаформлены ці несвоечасова накіраваны на зварот тавар трэба аплачваць з уласнай кішэні". 

Сучасны пакупнік аддае перавагу айчыннай вытворчасці. На гэта арыентуюцца індывідуальныя прадпрымальнікі, якія гандлююць беларускімі вырабамі, вар'іруюць цэнамі ў залежнасці ад сезона і попыту. З улікам рэальнай эканамічнай сітуацыі спажыўкааперацыі даручана больш узважана падыходзіць да выбару асартыменту і фарміравання кошту на тавары. Пакупнік павінен і пажадаць, і мець магчымасць набыць. Толькі ў такім выпадку можна заслужыць пакупніцкі давер і павагу.  
 
Трымаць удар прэтэнзій, скарг і нараканняў, падымаць райспажыўтаварыства з каленяў і заваёўваць яму падарваны аўтарытэт даводзіцца абноўленаму калектыву. Кіраўнік арганізацыі Сяргей Росаў заручыўся падтрымкай раённай улады, якая разам з тым жорстка патрабуе з яго. На ўзроўні старшыні райвыканкама вырашаюцца пытанні па фінансавай падтрымцы гандлю і напаўненні прылаўкаў неабходнымі таварамі. Зрухі да лепшага пакупнікі ўжо заўважылі і ацанілі. Да гэтай пары пабагацелі паліцы прадмагаў у райцэнтры, аднавіўся асартымент у Доме гандлю—там новае паступленне абутку і адзення, папоўніліся таварамі Дзісенскія магазіны. Выпраўляецца становішча ў сельмагах, але тут асноўны акцэнт на задавольванне папярэдніх заявак. Гандлёвае прадпрыемства "Міёрыгандль", утворанае сёлета ў ліпені, па выніках работы за наступныя два месяцы атрымала прыбытак ад рэалізацыі і чысты прыбытак. З'явілася магчымасць прадаставіць пакупнікам скідкі і праводзіць акцыі. Пра гэта раскажам пазней.   

Наталія СТАНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 686
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 621
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 718
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта