Авторизация
 

Палівам забяспечым міярчан і насельніцтва вёсак

+
Топливом обеспечим миорчан и население деревеньНа мінулым тыдні на пытанні чытачоў раёнкі аб забеспячэнні насельніцтва палівам адказваў дырэктар Міёрскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Віцебскаблпаліва" Сяргей Мікалаевіч КРУК. Па выніках размовы ён падрыхтаваў наступную інфармацыю:
 
"За 8 месяцаў Міёрскі філіял прадаў 1855 тон торфабрыкету і 3876 кубічных метраў дроў. Палівам забяспечаны 1285 домаўладанняў, у тым ліку 146—ільготнай катэгорыі. Сёлета ў забеспячэнні палівам насельніцтва асаблівых змяненняў не адбылося.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў рэспублікі №1028 ад 9.11.2012 г. устаноўлены межавыя нормы водпуску насельніцтву на адно домаўладанне на працягу каляндарнага года па фіксаваных цэнах—3,5 тоны торфабрыкету або 4,9 кубаметра дроў. Права на іх набыццё маюць грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Беларусі і зарэгістраваны па месцы жыхарства ў жылым доме, у якім ёсць пячное (вадзяное, паравое) ацяпленне і якія не падключаны да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння.
Спажыўцы, якія маюць паліўныя кніжкі, заказваюць неабходны ім від паліва па тэлефоне 4 04 17 і называюць нумар кніжкі. Для льготнай катэгорыі гарамадзян для атрымання паліва штогод патрэбна даведка сельвыканкама для сельскіх жыхароў ці УП ЖКГ—для гарадскіх, копія льготнага пасведчання і заява.

Цяпер дзяржава забяспечвае вялікую долю аплаты за торфабрыкет, на заводзе тона гэтага паліва каштуе 68,5 рубля, спажыўцу мы яе пастаўляем за 24,1 рубля. Дровы купляем за 26 рублёў за кубаметр, прадаём 4,9  куба папілаванымі  за 80 рублёў без уліку дастаўкі, пашчапаныя—за 110 рублёў.

З мэтай паляпшэння якасці торфабрыкету ТБЗ "Браслаўскі" працягвае рэканструкцыю вытворчасці, закончыць якую плануе ў наступным годзе.
Цяпер на набыццё цвёрдых відаў паліва ўтварылася чарга прыкладна на тры тыдні. Калі хто жадае даставіць брыкет сваім транспартам, можа непасрэдна звяртацца на ТБЗ "Браслаўскі", толькі паездку трэба папярэдне ўзгадніць з нашай арганізацыяй.
У цэлым сітуацыя з забеспячэннем спажыўцоў палівам лепшая леташняй. У кожнага жыхара Міёршчыны ёсць магчымасць забяспечыць сябе цяплом на будучую зіму". 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 апреля 2021
Вадим, Гавриил, Марфа

Именины 21 апреля 2021
Иван, Сергей, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта