Авторизация
 

Дачны дом на Міёршчыне на замок ці пад сігналізацыю

+
Дачный дом на Миорщине на замок или под сигнализациюУ Міёрскім АДА заўважылі заканамернасць: штогод у жніўні-верасні грамадзяне звяртаюцца з заявамі ўзяць пад ахову іх уладанні. У тым ліку дачнікі, што хутка пакінуць летнія домікі да наступнай вясны. Пад крылом аддзялення аховы 44 домаўладанні ў сельскай мясцовасці, з іх каля 30—дачы. Дбайныя гаспадары давяраюць тэхнічным сродкам аховы больш, чым самаму трываламу замку, і ў гэтым маюць рацыю.
 
—Крадзяжы з пранікненнем у жыллё распаўсюджаныя ў нашым раёне,—заўважае начальнік АДА Міхаіл Пракопчык.—Да прыкладу, у сярэдзіне верасня ў Камянполлі з дома ўкралі прадукты харчавання і грошы. Гаспадары ў гэты час знаходзіліся на агародзе. Пакінутыя на зіму дачы—яшчэ большая спакуса для злодзеяў. Разбіваюць вокны, пашкоджваюць дзвярныя замкі, крадуць маёмасць. 
Кіраўнік АДА адзначае, што за апошнія некалькі год крадзяжоў з ахоўваемых аб'ектаў не дапушчана. Беручы пад ахову домаўладанні і іншыя будынкі ў сельскай мясцовасці, аддзяленне не нясе матэрыяльнай адказнасці за захаванне маёмасці грамадзян і выезд на месца супрацоўнікамі аховы не ажыццяўляецца. Іх задача—прыняць сігнал, перадаць яго ў дзяжурную службу РАУС і праінфармаваць уласніка. Між тым гэты факт не ўплывае на запатрабаванасць паслуг па ахове. У ліку кліентаў як мясцовыя жыхары, так і дачнікі з бліжэйшых гарадоў і нават з Расіі.

—Спробы пранікнуць у ахоўваемыя жылыя дамы і дачы—адзінкавыя. Чырвоны агеньчык на кнопцы сігналізацыі і таблічка, што аб'ект знаходзіцца пад аховай, пераканаўча ўздзейнічаюць на зламыснікаў,—заўважае спецыяліст 1-й катэгорыі групы сродкаў і сістэм аховы Юрый Закрэўскі.—Шчыра кажучы, не разумею, на што спадзяюцца злодзеі, калі ўзламваюць замкі ў ахоўваемым жыллі. Як толькі гэта здараецца, паступае сігнал на пульт і ўжо праз лічаныя хвіліны пра спрацоўку сігналізацыі вядома гаспадару дома і супрацоўнікам РАУС. Зламыснікаў затрымліваюць па гарачых слядах. Мінулай зімой такі выпадак здарыўся ў вёсцы Беразова. Яшчэ раз заўважу, падобныя з'явы—рэдкасць.
Па словах спецыяліста, ахоўная сігналізацыя дапаможа абараніць дом не толькі ад нячыстых на руку і сумленне грамадзян, але і ад надзвычайных сітуацый. Прыгадвае выпадкі, калі ўдавалася папярэдзіць загаранне. Кожныя 8 секунд тэхнічнае абсталяванне зандзіруе стан ахоўваемага аб'екта і калі заўважае змены, падае сігнал. Здараецца, сігналізацыя спрацоўвае ў моцны мароз і ад гучных раскатаў грому. Каб пазбягаць ілжывай трывогі, вытворцы ўдасканальваюць тэхнічныя сродкі аховы.

На ўзбраенні АДА сучаснае абсталяванне, якое, як правіла, устанаўліваецца на працягу аднаго дня. Прыборы заўсёды маюцца ў запасе. 
Ахова домаўладанняў грамадзян—гарантыя захавання іх маёмасці ў прыватнасці і прафілактыка крадзяжоў на тэрыторыі раёна ў цэлым.

Фота для ілюстрацыі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 553
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта