Авторизация
 

Ці цёпла зімаваць на Міёршчыне...

+
Тепло ли зимовать на Миорщине...За вакном золкая восень. Хоць тэмпература паветра яшчэ вышэй за +10, у астылых дамах і рабочых кабінетах чакаюць пачатку ацяпляльнага сезона. Ці падрыхтаваліся да яго суб'екты гаспадарання раёна і якая работа таму папярэднічала, абмеркавалі ў мінулую пятніцу на чарговым пасяджэнні райвыканкама.  Ходам яго кіраваў старшыня Ігар Кузняцоў.
 
Па інфармацыі начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Георгія Бушунова, дырэктара УП ЖКГ Уладзіміра Мяцеліцы арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы жыллёвага фонду і суб'ектаў гаспадарання раёна да ацяпляльнага перыяду 2016-2017 года практычна выкананы. У прыватнасці, для безаварыйнай работы ўсіх цеплакрыніц паўтара кіламетра цеплавых сетак заменены на энергаэфектыўныя папярэдне ізаляваныя трубы. На гэта выкарыстана 154,8 тыс. руб., у тым ліку 73,6 тыс. руб. уласных сродкаў камунгаса. Акрамя гэтага летам адрамантаваны 33,1 км цеплавых сетак, 1,2 м куб. цеплавой ізаляцыі ў дамах, 19 цеплапунктаў, 500 м квадратных дахаў жылых дамоў. Праведзена прамыўка і гідраўлічныя выпрабаванні сістэм ацяплення. У спраўным стане аўтаномныя крыніцы электрычнай энергіі і цеплагенеруючыя ўстаноўкі ў кацельных, якія выкарыстоўваюць мясцовыя віды паліва. Да работы ў зімовых умовах падрыхтавана спецыяльная камунальная і аўтатрактарная тэхніка, створаны неабходныя запасы пясчана-солевай сумесі. У поўным аб'ёме назапашана паліва—5,8 тысячы кубаметраў дроў і 6 тысяч—шчапы.

У арганізацыях аграпрамысловага комплексу раёна таксама рыхтаваліся да зімовага перыяду. Адрамантаваны дахі, уцеплены мехмайстэрні, жывёлагадоўчыя памяшканні, у рабочым стане абсталяванне для іх абагрэву. Прынятыя меры гарантуюць надзейную работу крыніц і сістэм водазабеспячэння, пажарную бяспеку. Цяпер ідзе працэс назапашвання дроў, якіх пакуль 670 кубоў замест 1700. 
Немалы аб'ём работы па нарыхтоўцы паліва выконвае Дзісенскі лясгас. Так, 3948 метраў кубічных дроў рэалізавана Міёрскаму філіялу "Віцебскаблпаліва",  5180—УП ЖКГ, 818—санаторыю "Расінка". Прада-дзена 5508 м куб. шчапы. 

Міёрскі філіял "Віцебскаблпаліва" за 8 месяцаў бягучага года рэалізаваў 1683 тон торфабрыкету, 3971—кубаметраў дроў, задаволіўшы патрэбы людзей і арганізацыі раёна. Тэндэнцыі нарыхтоўкі паліва насельніцтвам па аб'ёмах набыцця ў параў-нанні з мінулым годам захоўваюцца. У чарзе на тарфяныя брыкеты 28 чалавек, дровы—18.

З бюджэтных арганізацый на 100% забяспечаны палівам аб'екты аховы здароўя, запасы якіх складаюць 170 тон брыкету і 160 м куб. дроў. У аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі таксама парадак, тут іх 17,6 т і 190 м куб. адпаведна. Установы адукацыі закупілі паліва на першы час, астатняе з-за недахопу сродкаў дакупляюць па меры расходавання.  

На 20 верасня на 63 спажыўцоў цеплавой энергіі зарэгістравана 48 пашпартоў гатоўнасці (76%), з 47 цеплакрыніц дапушчаны да работы 35 (75%). Ад кіраўніцтва аўтапарка, ПМК-55, Язненскага ПМС, камбікормавага завода, райспажыўтаварыства запатрабавана актывізаваць работу ў гэтым накірунку і паведаміць аб выкананні да 1 кастрычніка. Адпаведна з прынятым рашэннем, УП ЖКГ абавязана разлічыцца з Дзісенскім лясгасам за драўніннае паліва. Камбікормаваму заводу і мясакамбінату давядзецца пагасіць запазычанасць за спажыты прыродны газ. Як належыць неабходна падрыхтавацца да  перыяду максімальных нагрузак раёну электрычных сетак, каб не дапусціць аварыйных сітуацый у ацяпляльны сезон.  

***
На пасяджэнні разгледжаны жыллёвыя пытанні. Прыняты рашэнні аб назначэнні сямейнага капіталу, выдачы пасведчання шматдзетнай сям'і, аб адмове ў ажыццяўленні адміністрацыйнай працэдуры.  
  
Наталія СТАНКЕВІЧ.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 июня 2019
Александр, Владимир, Георгий, Иосиф, Николай, Павел

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта