Авторизация
 

Конкурс "Лепшая аграэкасядзіба 2015 года Віцебскай вобласці"

+
Конкурс "Лучшая агроэкоусадьба 2015 года Витебской области"Конкурс "Лепшая аграэкасядзіба 2015 года Віцебскай вобласці" праводзіць аблвыканкам сумесна з ААТ "Белаграпрамбанк".
 
Да ўдзелу запрашаюцца суб'екты аграэкатурызму: фізічныя асобы, што пражываюць у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх пасяленнях і вядуць асабістую дапаможную гаспадарку, а таксама сельскагаспадарчыя арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму ў парадку, вызначаным Указам Прэзідэнта ад 02.06.2006 г. № 372 "Аб мерах па развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь", зарэгістраваныя на тэрыторыі вобласці.

Конкурс адкрыты і праводзіцца па 5-ці намінацыях: "Захаванне беларускіх традыцый", "Здаровы лад жыцця", "Гасціннасць", "Экасядзіба года", "Лепшы старт".
Для ўдзелу неабходна не пазней за 6 кастрычніка ў аддзелы адукацыі, спорту і турызму гаррайвыканкамаў (па месцы рэгістрацыі) прадаставіць:
*заяўку для ўдзелу ў конкурсе;
*дакументы, што пацвярджаюць якасныя паказчыкі дзейнасці ў сферы аграэкатурызму (інфармацыю пра дагаворы на аказанне паслуг у сферы аграэкатурызму, заключаныя ў справаздачным 2015 годзе, з адзнакай падатковага органа);
*дакументы (матэрыялы), якія дазваляюць вызначыць адпаведнасць удзель-ніка конкурсу крэтырыям заяўленай намінацыі;
*дыпломы, граматы, удзячнасці;
*звесткі аб прафесійнай падрыхтоўцы (удзел у семінарах, трэнінгах, стажыроўках па аграэкатурызме і інш.);
*рэкламныя праспекты, каталогі;
*фотаальбомы, што раскрываюць дзейнасць суб'екта ў сферы аграэкатурызму;
*іншыя матэрыялы.

На падставе прадастаўленых матэрыялаў журы вызначыць не больш за трох удзельнікаў у кожнай намінацыі. Адзін з іх стане пераможцам, два—лаўрэатамі. 
Цырымонія ўзнагароджання будзе праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы з запрашэннем партнёраў конкурсу, прадстаўнікоў СМІ.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся ва ўпраўленне спорту і турызму аблвыканкама на нумар 8 0212 58 95 13.

Фота для ілюстрацыі.
Д.МАЦКЕВІЧ, 
намеснік начальніка ўпраўлення.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 915
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 675
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 643
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 765
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта