Алименты — в пользу детей

Алименты — в пользу детейПра дружную і трывалую сям'ю мараць многія, але не кожнаму ўдаецца такую стварыць. Пры скасаванні шлюбу, а ў некаторых выпадках і без яго, адзін з бацькоў, часцей маці, вымушаны падаваць у суд заяву аб аліментах.
 
Утрыманне ўласных дзяцей—безумоўны абавязак бацькоў. Адсутнасць работы не пазбаўляе ад неабходнасці ўплочваць аліменты на дзяцей ва ўстаноўленых законам выпадках. Гэта абумоўлена нормамі заканадаўства, у прыватнасці, Кодэксам аб шлюбе і сям'і.
Час, з якога налічваюцца аліменты—момант падачы заявы ў суд спагнаннікам. Перыяд выплаты—да паўналецця (18 год) дзіцяці. Не мае значэння, вучыцца яно ці працуе. Нават калі сын ці дачка—студэнты ВНУ на платнай аснове, бацька ці маці, што не пражываюць з сям'ёй, могуць аказваць матэрыяльную дапамогу на іх утрыманне толькі па ўласным жаданні ці калі гэты момант агавораны ў заключаным раней Пагадненні аб дзецях. Выключэнне з правіла адно: дзіця непрацаздольнае і мае патрэбу ў дапамозе.

Вызначаны памер (працэнт) аб спагнанні аліментаў з былых мужа ці жонкі з усіх відаў заробку і (ці) іншага даходу даўжніка штомесяц:
- на аднаго дзіцяці—25%;
- на двух—33%
- на трох і больш—50%.
Заўважым, што для працаздольных бацькоў мінімальны памер выплочваемых аліментаў у месяц павінен складаць:
- не менш за 50% на адно дзіця;
- 75% на двух;
- на трох і больш—100% бюджэту пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Адзначым, што па рашэнні суда памеры могуць змяншацца. Гэта магчыма, калі ў аднаго з бацькоў, абавязанага плаціць аліменты, маюцца іншыя непаўналетнія дзеці, якія пры спагнанні сродкаў ва ўстаноўленым памеры будуць менш забяспечанымі матэрыяльна, чым дзеці, што атрымаюць аліменты. Змяншаецца памер, калі абавязаны да выплаты з'яўляецца інвалідам І ці ІІ групы.
 
Фота для ілюстрацыі.
Вераніка КІСЛЯК,
судовы выканаўца аддзела
прымусовага выканання раёна.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.