Злавілі рыбку, ды… залатую
gazeta 28-02-2011, 16:16 129 125 Эканоміка і праваНяўдалую рыбалку жыхары вёскі Язна, здавалася б, павінны былі запомніць надоўга, ды не толькі яны самі, а і іх родныя, бо грошы выкладваліся з не надта шыкоўных сямейных бюджэтаў. Аднак, як ні дзіўна, павучальны ўрок не пайшоў на карысць.
Праз пэўны час, а дакладней — праз паўгода, адбылося аналагічнае паўтарэнне. Тое, што лавіць рыбу ў забаронены тэрмін ды яшчэ недазволенымі прыладамі рызыкоўна — ведае кожны. Аднак…
Двое мужчын адправіліся на мясцовае возера, калі ўжо добра сцямнела. На лодцы адплылі ад берага, устанавілі сеткі.
Праз суткі з’явіліся сюды зноў, каб забраць рыбу. Ды толькі ўлоў аказаўся двайным: яны — рыбу, а саміх рыбакоў — адпаведныя службовыя асобы.
Падлічылі ўрон. Атрымалася, што 26 ляшчоў "пацягнулі” амаль на 3 мільёны рублёў, 4 карасікі былі ацэнены на 840 тысяч , шчупачок — больш чым на 100. Падлічылі розную дробязь. І атрымалася дастаткова значная сума — больш 4 мільёнаў рублёў.
На судовым пасяджэнні абвінавачваемыя поўнасцю прызналі сваю віну і расказалі аб абставінах учыненага імі злачынства. Суд улічыў станоўчыя характарыстыкі на мужчын, а таксама тое, што знаходзяцца на іх утрыманні непаўналетнія дзеці. Няўдалыя рыбакі — добрыя сем’яніны, не парушаюць працоўную дысцыпліну на вытворчасці, нават маюць добрыя паказчыкі. Нанесены ўрон яны кампенсавалі ў добраахвотным парадку.
Аднак улічваючы, што злачынства ўчынена паўторна на працягу года пасля накладання адміністрацыйнага штрафу, суд вынес пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі кожнаму з адтэрміноўкай выканання прысуду на 1 год. Абласны суд унёс некаторую палёгку, замяніўшы тэрмін пакарання з двух гадоў на год.
Цяпер асуджаныя абавязаны папярэдне паведамляць у органы ўнутраных спраў аб змяненні месца жыхарства, аб выездзе па асабістых справах у іншую мясцовасць на тэрмін больш 1 месяца. Яны вымушаны рэгулярна з’яўляцца па выкліку ў аддзел унутраных спраў і даваць неабходныя тлумачэнні адносна сваіх паводзін і ладу жыцця.
Драўляная лодка і дзве рыбалоўныя сеткі агульнай даўжынёй 120 метраў канфіскаваны ў даход дзяржавы.
Гэтыя грамадзяне па-ранейшаму працуюць, гадуюць сваіх дзяцей... і ведаюць, што любое правапарушэнне для іх можа стаць рэальным пазбаўленнем волі, калі пакаранне давядзецца адбываць за кратамі.
Падобны выпадак павінен стаць урокам для іншых парушальнікаў закона, бо занадта дарагая плата ўносіцца за невялікае задавальненне... у выглядзе дармовай рыбы.

А. ЛАПУШЫНСКІ,
намеснік пракурора.
намеснік пракурора.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.