Авторизация
 

Пра натарыуса Ірыну Грудзінскую даводзілася чуць ад знаёмых

+
О нотариусе Ирине Грудинской приходилось слышать от знакомыхПра натарыуса Ірыну Грудзінскую даводзілася чуць ад знаёмых, што звярталіся за кампетэнтнай дапамогай спецыяліста. Уважлівая, прафесійна граматная,—гучалі характарыстыкі.

У натарыяльнай канторы ў Міёрах Ірына Віктараўна працуе трэці год. Прыехала ў нашу мясцовасць з Полацка, дзе адбывалася прафе-сійнае станаўленне. Скончыўшы ў 2010-м юрыдычны факультэт ВДУ імя П.М. Машэрава, пачынала са справавода, пасля займала пасаду кансультанта, затым вышэйшая прыступка—натарыус. Міёршчына была для яе краем невядомым, ды і цяпер няшмат часу на вывучэнне мясцовых адметнасцей.

—Мае калегі з іншых раёнаў заўважаюць, што ў іх аб'ём работы меншы,—гаворыць Ірына і пералічвае натарыяльныя дзеянні, з якімі даводзіцца мець справу:—Значная частка зваротаў—каля 70%—звязана з афармленнем спадчыны. Складанасці ў тым, што спадчыннікі прапускаюць вызначаны тэрмін—6 месяцаў з дня адкрыцця спадчыны—і звяртаюцца часам нават праз некалькі год. Нярэдка ўзнікаюць праблемы з неадпаведнасцямі ў напісанні прозвішчаў, уласных імён і імён па бацьку ў дакументах, што пацвярджаюць асобу. Лепш загадзя прывесці іх у парадак. Засведчваюцца даверанасці і завяшчанні. Дарэчы, калі тэкст апошніх складаецца натарыусам са слоў завяшчальніка, неабходна прысутнасць сведкі. Натарыяльна не засведчанае завяшчанне юрыдычнай сілы не мае. Афармляюцца дагаворы на продаж і набыццё нерухомасці, яе дарэнне ці абмен. Гэта гарантуе абарону правоў уладальніка. З ліку рэдкіх зваротаў—заключэнне шлюбнага дагавора, афармленне дазволу бацькоў на выезд непаўналетняга дзіцяці за мяжу і іншыя.

Прыём пераважна па папярэднім запісе. Гэта дазваляе натарыусу падрыхтавацца да візіту, і чэргі не ўтвараюцца. Распытаўшы па тэлефоне пра сутнасць звароту, Ірына загадзя рыхтуе неабходную інфармацыю. Удзень прымае каля 8, а то і больш чалавек. Залежыць гэта ад пытання, з якім звяртаюцца, і часу, патрэбнага на яго вырашэнне. Зручнасць для кліентаў яшчэ ў тым, што ў адным будынку з натарыяльнай канторай знаходзіцца аддзяленне Беларусбанка, дзе адразу можна правесці аплату за паслугу.

Арыентавацца ў свеце заканадаўчых актаў, пільна і ўважліва абыходзіцца з кожным дакументам, добразычліва сустракаць кліентаў—на ўсё гэта патрабуецца немалы запас энергіі. Да таго ж нярэдка даводзіцца затрымлівацца ў працоўным кабінеце пасля 17.00, каб прывесці ў парадак дакументацыю. Дзяўчыне, што вырасла ў сям'і ваеннага, цяжкасці па плячы, аднак адпачынак патрэбны кожнаму. Вольныя хвіліны Ірына прысвячае спорту, наведвае фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На выхадныя едзе да бацькоў у Гарадок. Сцены роднага дома саграваюць цяплом і надаюць сіл на новы працоўны тыдзень.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 621
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 690
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 630
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 622
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Госці краін

free counters
Партнеры сайта