Авторизация
 

Сезон пошуку археалагічных артэфактаў на Міёршчыне аб'яўляецца закрытым

+
Сезон поиска археологических артефактов на Миорщине объявляется закрытымРазмовы пра адміністрацыйную адказнасць "чорных, шэрых і белых капальнікаў" сталі рэальнасцю. З 23 жніўня ўступілі ў сілу змяненні, унесеныя ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь. Уведзены артыкулы, што прадугледжваюць пакаранне за незаконныя пошук і абарот археалагічных артэфактаў. Пра гэта ў размове з памочнікам пракурора Вольгай Барысенка.

—Артыкулы 19.8 "Незаконны пошук археалагічных артэфактаў" і 19.9 "Незаконны абарот археалагічных артэфактаў" КаАП—новая з'ява ў адміністрацыйным заканадаўстве,—адзначае Вольга Рыгораўна.—Прадугледжаная адказнасць вымяраецца немалымі сумамі. Незаконны пошук цягне за сабой штраф ад 15 да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй знойдзеных рэчаў і магчымай канфіскацыяй пошукавых прыстасаванняў. Пад незаконным абаротам падразумяваюцца продаж, дарэнне, абмен ці залог археала-гічных артэфактаў. Падобныя дзеянні караюцца штрафам ад 10 да 30 б.в. з канфіскацыяй рэчаў.

Што маецца на ўвазе пад археалагічнымі артэфактамі?
—Азначэнне дадзена ва Указе № 485 "Аб удасканаленні аховы археалагічных аб'ектаў і археалагічных артэфактаў" ад 14 снежня 2015 года, які апублікаваны 15 снежня 2015-га і ўступіў у сілу сёлета 18 сакавіка. Да археалагічных артэфактаў адносяцца рухомыя матэрыяльныя аб'екты, што ўзніклі ў выніку жыццядзейнасці чалавека і захаваліся ў культурным слоі ці на дне вадаёмаў. Так, біўні маманта ў гэтую катэгорыю не ўваходзяць. Узрост артэфакта—120 год і больш. Такім чынам, прадметы першай і другой сусветных войнаў пакуль не маюць падобнага статуса. Не з'яўляюцца археалагічнымі артэфактамі сямейныя рэліквіі, што перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Артэфакт павінен мець гістарычнае, мастацкае, навуковае ці іншае культурнае значэнне. Ім не будзе з'яўляцца рэч, што мае ўласніка. Напрыклад, рарытэт быў украдзены ў гаспадара, а пасля знойдзены на дне ракі. 

Гэтым жа Указам вызначана паняцце "пошук археалагічных артэфактаў".
—Пад пошукам падразумяваецца візуальнае ці з выкарыстаннем адпаведных прыстасаванняў абследаванне паверхні глебы ці дна вадаёмаў з ажыццяўленнем земляных работ або без іх у выніку чаго ажыццяўляецца поўны ці частковы збор археалагічных артэфактаў. 

За выпадковую знаходку таксама чакае адміністрацыйная адказнасць?
—Зразумела, не. Пакараюць толькі за наўмысны пошук. Аднак пры выпадковым выяўленні археалагічнага артэфакта неабходна прыняць меры для яго захоўвання і на працягу двух дзён паведаміць пра знаходку ў адміністрацыю раёна ці мясцовы сельвыканкам.
Ці могуць фізічныя асобы атрымаць афіцыйны дазвол на пошук археалагічных артэфактаў?

—Дазвол выдаецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі толькі дзяржаўным установам і музеям на імя пэўнага супрацоўніка. Звычайным аматарам-капальнікам такую магчымасць не прадаставяць.
Як быць прыватным калекцыянерам, у якіх захоўваюцца прадметы даўніны?
—Да 1 студзеня 2017 года трэба звярнуцца з заявай у Нацыянальную акадэмію навук. Знойдзеныя да ўступлення ў сілу Указа №485 артэфакты будуць унесены ў рэестр. Да заявы прыкладаюцца 2 фотаздымкі калекцыйнай рэчы. Але неабавязкова фатаграфаваць, напрыклад, кожную манету з калекцыі, можа быць дастаткова агульнага здымка. Рэгістрацыя артэфактаў ажыццяўляецца бясплатна і з'яўляецца своеасаблівай страхоўкай для калекцыянераў. З пачатку новага года ажыццявіць яе будзе немагчыма, а ўладальнік археалагічных артэфактаў можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 569
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 600
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 603
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта