Авторизация
 

Абслугоўванне катлоў на Міёршчыне — абавязковае

+
Обслуживание котлов на Миорщине — обязательноеБытавыя газавыя ацяпляльныя апараты належаць штогадоваму тэхнічнаму абслугоўванню. Гэта абумоўліваюць нарматыўныя патрабаванні. Работы выконвае як газазабяспечвальная арганізацыя, так і сервісныя цэнтры з адпаведным допускам.
 
Патрабаванне ўстаноўлена з мэтай забяспечыць бяспечную эксплуатацыю газавыкарыстальнага абсталявання, падтрымліваць яго ў спраўным стане і выключыць магчымыя інцыдэнты, звязаныя з уцечкай газу, адвольным адключэннем катлоў і размарозкай сістэм ацяплення ў зімовы перыяд, бесперабойным забеспячэннем гарачай вадой, а таксама кантролю спраўнай работы аўтаматыкі бяспекі газавыкарыстальнага абсталявання.

Згодна з Правіламі карыстання газам у быце, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў ад 19.11.2007г. №1539 (у рэдакцыі ад 24.12.2013г. №1136), грамадзяне абавязаны ў вызначаныя дату і час забяспечыць доступ да ацяпляльных катлоў для правядзення работ па тэхнічным абслугоўванні. Між тым маюць месца выпадкі адмовы і не ўсім вядома пра адказнасць за парушэнне ўстаноўленых норм і правіл у сферы газазабеспячэння. У адпаведнасці з указанымі Правіламі, газазабяспечвальная арганізацыя мае права спыніць забеспячэнне газам грамадзян у выпадку адмовы ад правядзення тэхабслугоўвання ці непрадастаўлення доступу да катлоў, а таксама за ўхіленне ад вызначэння даты і часу для правядзення работ.

Даведацца пра парадак правядзення тэхнічнага абслугоўвання, сервісныя цэнтры, што маюць права яго выконваць, мадэлі абсталявання, якія можа прыняць на абслугоўванне Міёрскі РГЗ, а таксама ўзгадніць дату і час правядзення тэхработ можна па нумарах тэлефонаў 4 93 08 (кантралёр), 4 12 90 (майстар) ці звярнуцца па адрасе г. Міёры, вул. Кірава, 3А. 
Паведамляем, што з 1 снежня 2015 года Міёрскі РГЗ пашырыў пералік мадэляў абслугоўваемага абсталявання. Для заключэння дагавораў звяртайцеся па вышэй указаным адрасе.

Алег ГРЭЦКІ, галоўны інжынер Міёрскага РГЗ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 631
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 707
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 660
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 725
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта