Авторизация
 

"Рэгіянальнае партнёрства": стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна

+
"Региональное партнерство": стратегии социально-экономического развития Миорского районаУ перыяд з 1 студзеня да 15 верасня бягучага года мясцовы фонд "Рэгіянальнае партнёрства" сумесна з райвыканкамам і абласным цэнтрам маркетынгу ў рамках праекта ЕС/ПРААН "Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь" распрацоўваў і рэалізоўваў стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Міёрскага раёна для падтрымкі і руху наперад малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Фінансавая дапамога Еўрапейскага Саюза, накіраваная на гэтыя  мерапрыемствы, складае каля 
16 тысяч еўра.

Для вырашэння актуальных пытанняў і праблем праводзіліся маркетынгавыя даследаванні, у якіх прынялі ўдзел 376 жыхароў Міёршчыны. Па выніках распрацавана Канцэпцыя развіцця раёна, дзе прадстаўлены перспектыўныя накірункі, а таксама вызначаны незанятыя нішы ў прамысловасці і сферы паслуг. Галоўная інфармацыя пра эканамічны, культурны, турыстычны патэнцыял краю, інвестыцыйныя праекты прадпрымальнікаў раёна і органаў улады ўключана ў выдадзены буклет "Міёрскі раён—тэрыторыя інвестыцыйных праектаў". З поспехам ён распаўсюджваецца цяпер на форумах і выставах нават за межамі краіны—у Латвіі, Польшчы, Расіі.

Пэўную цікавасць у моладзі, пачынаючых і ўжо паспяховых бізнесменаў выклікалі семінары-трэнінгі. Дзякуючы ім больш за 150 мясцовых жыхароў павысілі адукацыйны ўзровень і атрымалі адказы на пытанні, якія мелі дачыненне да арганізацыі ўласнай справы, бізнес-планавання, кіравання, падаткаабкладання, удзелу ў міжнародных выставах. 

Многім дапамог раскрыцца і заявіць пра сябе конкурс, аб’яўлены сярод суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Міёрскага раёна. Па яго выніках пераможцамі прызнаны кіраўнікі сядзіб "У Жураўля" і "Мацейкава сяліба" Святлана Жураўлёва і Галіна Паўлоўская, а таксама ІП Алеся Глебка. У ліку прызёраў прадпрымальнікі Віктар Клец, Юрый Кураш і Алена Уткіна. Усе атрымалі праграмныя забеспячэнні па вядзенні фінансавага аналізу прадпрыемства "Фін-ЭкАналіз" і бухгалтэрыі пры ССП. Пераможцам у якасці дадатковага бонуса прадстаўлялі выставачныя плошчы на міжнародным форуме "Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы". Гэта паспрыяла іх асабістаму знаёмству з прадстаўнікамі бізнесу іншых краін, пашырэнню сеткі кантактаў і контрагентаў. Алеся Глебка з цудоўнымі, унікальнымі сувенірамі, створанымі ўмелымі рукамі таленавітых рамеснікаў Міёрскага раёна, удзельнічала і ў выставе міжнароднага праекта "Малы бізнес у фестывальным Віцебску". Творчыя работы асаблівым попытам карысталіся ў замежных гасцей. 

Алеся Глебка і Святлана Жураўлёва прынялі ўдзел у польска-беларускай і латвійска-беларускай бізнес-сустрэчах, дзе прадставілі гандлёва-эканамічны, турыстычны і культурны патэнцыял Міёрскага раёна бізнесменам Польшчы і Латвіі, пазнаёміліся з  прадпрыемствамі навукова-тэхналагічнай і турыстычнай галін у Беластоцкім павеце і Латгальскім рэгіёне. Праведзеныя перагаворы, дасягнутыя дамовы і падпісаныя пагадненні стануць добрым стартам для плённага супрацоўніцтва ІП у трансгранічных рэгіёнах. 

Для падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва на базе абласнога бізнес-партала newsvit.by створаны электронны інфармацыйны цэнтр, які арганізуе лікбез для пачынальнікаў уласнай справы, зацікаўленых маладых людзей раёна. Ужо дадзена больш за 50 тлумачэнняў. Многія карысталіся онлайн кансультаваннем, звярталіся за дапамогай па тэлефоне ці асабіста да галоўнага партнёра мясцовай ініцыятывы ККУП "Віцебскі абласны цэнтр маркетынгу". Акрамя гэтага, у якасці дадатковага заахвочвання ад яго створаны партал "Міёры—кропка росту"—https://miori. newsvit. by/ru/ з дзеючым Форумам, Кансультаваннем суб'ектаў гаспадарання, Базай вакансій і інфармацыяй пра бізнес-мерапрыемствы, які стаў своеасаблівай бізнес-пляцоўкай для жыхароў раёна. 
Праведзена работа па выяўленні пустуючых жылых дамоў на Міёршчыне, на сайце бізнес-партала newsvit.by сфарміравана База дадзеных. 6 верасня праведзены аўкцыён па продажы аднаго з іх у Дзісне. 
 
Аналізуючы дасягнутыя вынікі, можна канстатаваць, што Міёрскі раён спрыяльны для развіцця бізнесу. Дзякуючы паспяховай рэалізацыі мерапрыемстваў, усебаковай падтрымцы кіраўніка раёна І. Кузняцова і яго намесніка па эканамічных пытаннях А. Баданіна, актывізавалася прадпрымальніцкая ініцыятыва, асабліва сярод моладзі, знойдзены інавацыйныя шляхі ажыццяўлення новых відаў прадпрымальніцтва, устаноўлены кантакты і дасягнуты пагадненні аб супрацоўніцтве з замежнымі калегамі. Усё гэта дазваляе меркаваць, што Міёршчына—кропка росту інвестыцыйных перспектыў Віцебскай вобласці. 

Таццяна СМАЛЕНЦАВА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 230
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 557
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 888
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters