Авторизация
 

Інтэгравалі з Полацкім камбінатам хлебапрадуктаў

+
Интегрировали с Полоцким комбинатом хлебопродуктовДля павышэння эфектыўнасці гаспадарання, зніжэння затрат на вытворчасць, выхаду на прыбытковую працу ў 2016-2017 гадах на Віцебшчыне запланавана правесці рэарганізацыю аграпрамысловага комплексу. Створаны чатыры інтэграваныя структуры, куды ўвайшлі прадпрыемствы па перапрацоўцы малака і мяса, камбінаты хлебапрадуктаў, камбікормавыя заводы, птушкафабрыкі, свінагадоўчыя комплексы, буйныя малочна-таварныя гаспадаркі.
 
Начальнік планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Лілія Болтач патлумачыла:
—Адпаведна Указа Прэзідэнта ад 25 жніўня 2016 г. №320 "Аб развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці Віцебскай вобласці" аблвыканкаму сумесна з Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання прапанавана рэарганізаваць ААТ "Віцебскі мясакамбінат", "Глыбоцкі камбікормавы завод", "Аршанскі камбінат хлебапрадуктаў" і "Полацкі камбінат хлебапрадуктаў" шляхам далучэння да іх 37 арганізацый АПК. У холдзінг начале з Полацкім КХП інтэгравалі ААТ "Міёрскі камбікормавы завод", "Міёрскі мясакамбінат", ААТ Чэрасы", СУП "Цітова" і "Павяцце".  У гэтую структуру ўвайшоў і Полацкі малочны камбінат.

Указам прадугледжаны механізмы выплаты рэарганізаванымі таварыствамі і далучанымі да іх арганізацыямі шматлікіх запазычанасцей перад рэспубліканскім і мясцовымі бюджэтамі, умовы атрымання растэрміноўкі пагашэння даўгоў па падатках і зборах, бюджэтных пазыках, займах і налічаных пенях, па выплаце штрафаў за парушэнне тэрмінаў і парадку ўнясення плацяжоў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.
Мінэнерга прадаставіць галаўным ААТ і далучаным да іх арганізацыям растэрміноўку па пагашэнні даўгоў за энерганосьбіты. А на 1 ліпеня 2016 года гэта былі немалыя сумы. Напрыклад, Міёрскі мясакамбінат мае запазычаннасць у 394,21 тысячы рублёў, СУП "Цітова"—928,4, "Павяцце"—445,6,  ААТ "Чэрасы"—173,3, камбікормавы завод—19,1. Важнай умовай прадастаўлення растэрміноўкі да 31 снежня 2018 года з'яўляецца поўная аплата за цякучае спажыванне прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі. 

Адкрытыя акцыянерныя таварыствы атрымалі права на чатырохгадовае змяншэнне падатковай базы падатку на прыбытак на суму сродкаў, накіраваных на набыццё сыравіны, спецыялізаваных капітальных будынкаў сельгаспрызначэння, тэхнікі, абсталявання і запасных частак да іх і іншай маёмасці, якая непасрэдна звязана з вытворчасцю прадукцыі раслінаводства, жывёлагадоўлі ці іншых галін сельгасвытворчасці пры ўмове бязвыплатнай перадачы гэтай маёмасці далучаным да галаўных ААТ арганізацыям ці створаным на іх базе філіялам. Аналагічная норма прадугледжана і ў адносінах да сродкаў, накіраваных на выкананне работ па будаўніцтве (уключаючы мадэрнізацыю і рэканструкцыю) спецыялізаваных капітальных аб’ектаў сельгаспрызначэння, тэхнікі ці абсталявання.

Адпаведна Указа №320  увайсці ў інтэграваную структуру, якую ўзначальвае ААТ "Полацкі КХП", атрымалі права толькі 5 арганізацый нашага раёна. Аднак гэта нямала, бо ўсяго да яго далучана 11 аб'ектаў гаспадарання. Перш за ўсё гэта перапрацоўчыя прадпрыемствы, а таксама эканамічна слабыя сельгасарганізацыі, якія маюць жывёлагадоўчыя комплексы. Планаванне рабілася з улікам рэальных магчымасцей, што даюць шанец на аздараўленне эканомікі сельгасарганізацый, якія ўвайшлі ў інтэграваныя структуры (іх пералік зацверджаны Палажэннем Указа №320). Ставіцца задача, каб аб'яднаныя адкрытыя акцыянерныя таварыствы і сельгаспрадпрыемствы змаглі з ўлікам усіх прэферэнцый нарошчваць аб'ёмы вытворчасці і выйсці на прыбытковую працу. Пасля дасягнення станоўчых вынікаў холдзінгі пашырацца.
Сельгасарганізацыям, якія эфектыўна працуюць і маюць прыбытак, прадастаўляецца права на самастойнае развіццё.
Падрыхтавала Эліза БЛАЖЭВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта