Авторизация
 

Рэйд... для поспеху ўборачнай кампаніі на Міёршчыне

+
Рейд ... для успеха уборочной кампании на МиорщинеБяспечнае жніво—надзейная гарантыя поспеху ўборачнай кампаніі. Каб даведацца, як абсталяваны экіпажы супрацьпажарнымі прыладамі, карэспандэнт раённай газеты выехала на сховішчы, аўтамайстэрні і сушылкі разам з пажарным інспектарам Міёрскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алегам ПЕРАПЯЧАЕВЫМ. Выратавальнік дакладна праверыў пункты, ці выпраўлены раней выяўленыя агрэхі. 
 
Туркоўская гаспадарка не толькі перадавая па паказчыках, але і ветлівая па прыёме. Ні спецыялісты, ні рабочыя пра візіт не ведалі, і тым не менш такое адчуванне, што гасцей тут чакалі. "Яны гатовы заўсёды і з райаграсервісам уваходзяць у шэраг самых паслухмяных падапечных",—расказвае Алег Перапячаеў. Тым часам галоўны інжынер Зыгмунд Па-д'ельскі паведамляе, што ўсе шэсць камбайнаў рыхтуюцца да выезду на поле. Пытаюся, ці ведае інжынер, чым павінны быць абсталяваны стэпавы карабель па супрацьпажарных правілах, і чую перакананы, бойкі адказ: 15 літраў пены ў вогнетушыльніках, 2 рыдлёўкі, 2 вядры, 60 літраў вады, кашму… Камбайнер Мікалай Лагун вядзе да свайго КЗС 12-18 і паказвае ўсе неабходныя прылады. Прапаноўвае нават забрацца ў кабіну… і смеласць мая капітулявала перад магутнай машынай, куды на абцасах адольваць такую вышыню. 
Аляксандр Кураш на другім месцы ў вытворчых паказчыках пасля Лагуна, і ў яго кіраванні "КЗС 12-18", па правілах экіпіраваны з аднаго і другога крыла. 
Заўваг няма. Але на гэтым іспыты туркоўскіх працаўнікоў не завяршыліся. Інспектарская машына рушыла "па слядах" сушылкі. Правадыры—маладыя і перспектыўныя хлопцы: намеснік дырэктара Аляксей Сташкевіч і інжынер па сельгастэхніцы Аляксандр Жук. Дзве сушылкі ў страі, заступіў абслугоўваць і рамантаваць вопытны майстар, заняты імі не першы год, Аляксандр Стома. Паказаў вогнетушыльнікі.
—Як даведацца, ці спраўныя,—цікаўлюся ў адказнага.
—Вельмі проста, датчык на зялёным індыкатары, значыць, здольныя да абароны. 
Адказ правільны. Ёсць тут неабходныя бочкі з вадой, рыдлёўкі і вадаёмы. 
Наступны прыпынак у Дрыгучах. Вітае галоўны інжынер Уладзіслаў Касевіч. Камбайнер Вадзім Лаўрыновіч зусім не бянтэжыцца, калі "рэвізійная камісія" скіроўваецца да яго махіны. Тут усё, як належыць: 2 вогнетушыльнікі, 2 рыдлёўкі, 2 вядры, вада…Праўда, замест яе інспекцыя нагляду і прафілактыкі рэкамендуе пясок. Без яго трэба павялічыць аб'ём вогнетушыльнікаў. Такі дадатковы "арсенал" у Дрыгучах ужо заказаны.

Рейд ... для успеха уборочной кампании на Миорщине—Нялёгка даводзіцца,—уводзіць у курс надзённасці Вадзім Лаўрыновіч,—камбайны на полі буксуюць, таму заўсёды дзяжурыць трактар, каб паспяшацца на ратаванне. 
Сёмы сезон вопытны камбайнер нясе варту на ніве збажыны. 
З астатняй тэхнікай таксама парадак,адвозяць зерне ўкамплектаваныя па правілах 2 МАЗы і ЗІЛ. 
Дырэктара ААТ "Чэрасы" Алега Януковіча засталі на полі. Назіраў за ўборкай. У гэтым сезоне гаспадарка заключыла дамову з РАНС паводле дзяжурства ратавальніцкай машыны на полі. Гэта адзін з відаў платных паслуг, які прапаноўвае структура. У іншым выпадку на ніве неабходныя бочка з вадой і дзяжурства тэхнікі для яе падвозу. На чэраскай сушылцы працуе студэнт Уладзімір Рудзь і электрык Павел Адамёнак, яны таксама "на ты" з вогнетушыльнікамі, чый аб'ём, на які ўказвалася раней, павялічаны. 
На гэты дзень прафілактычнае падарожжа завершана. Як бачна, да сваіх абавязкаў сельгаспрацаўнікі ставяцца старанна, пажарнай бяспекай не грэбуюць, бо ведаюць, што бяду лепш прадухіліць, чым пажынаць яе плады. 
Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 360
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 831
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 592
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 758
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта