Авторизация
 

Няведанне не пазбаўляе ад адказнасці

+
Незнание не лишает ответственностиФарміраваннем прававой культуры маладога пакалення заклапочаны ўстановы адукацыі, органы МУС і пракуратуры, сродкі масавай інфармацыі. Між тым і ў гэтым пытанні першасная роля адводзіцца сям'і. Калі тата і мама на простых прыкладах не растлумачаць сваім дзецям, што такое добра і што такое дрэнна, намаганні педагогаў і праваахоўнікаў будуць дарэмнымі.
 
— У першым паўгоддзі бягучага года на тэрыторыі раёна непаўналетнімі ўчынены 2 злачынствы. Калі параўнаць з аналагічным перыядам 2015-га, іх колькасць павялічылася з 1 да 2. Ва ўсіх выпадках гэта крадзяжы,—расказвае памочнік пракурора Вольга Барысенка.—З сёлетніх злачынстваў адзін крадзеж паўторны. 16-гадовая дзяўчына другі раз спакусілася на чужыя грошы, за што цяпер адбывае пакаранне ў папраўчай установе. У другім выпадку пераступіў закон 17-гадовы юнак. Разам з непаўналетнім, які яшчэ не дасягнуў узросту крымінальнай адказнасці, пранік у жыллё і ўкраў маёмасць. 

На Вашу думку, чым растлумачыць падобныя паводзіны непаўналетніх?
—Калі мець на ўвазе вышэйпрыведзеныя прыклады, нельга не сказаць пра сямейную нядобранадзейнасць. Абодва юныя злачынцы з тых сем'яў, дзе выхаванню дзяцей увагі надаецца няшмат. Так, хлопец нават не ўсведамляў, што ўчыненае ім дзеянне з'яўляецца злачынствам і цягне за сабой крымінальную адказнасць. Як тлумачыў камісіі па справах непаўналетніх, украдзеную маёмасць хацеў падарыць брату на вяселле. Яго маці адказала, што ў яе шмат дзяцей і займацца з кожным не мае часу. Зыходзячы з гэтага, вяртаемся да простай ісціны—усё пачынаецца з сям'і. Вядома, супрацоўнікі пракуратуры і іншых праваахоўных структур вядуць прафілактычную работу з падлеткамі, выступаюць у школах, аднак у першую чаргу вучыць паважаць закон павінны бацькі.

Як выглядае сітуацыя з падлеткавай злачыннасцю ў раёне на фоне вобласці?
—Усяго ў вобласці за першае паўгоддзе ўчынена 127 злачынстваў. Для параўнання, у Пастаўскім раёне падлеткі ўчынілі 6 злачынстваў, у Браслаўскім—3, у Верхнядзвінскім—2. У Аршанскім і Полацкім раёнах лічбы большыя. Як бачна, першыя пазіцыі не займаем.

На пасяджэннях камісіі па справах непаўналетніх разглядаюцца пратаколы ў адносінах да падлеткаў, што знаходзіліся ў нецвярозым стане ці распівалі алкагольныя напоі ў грамадскім месцы. Колькі сёлета такіх выпадкаў?
—Падобных правапарушэнняў паболела. У першым паўгоддзі прыцягнуты да адказнасці 8 непаўналетніх. Нягледзячы на тое, што продаж спіртнога падлеткам забаронены, яны знаходзяць выйсце. Як правіла, просяць дарослых купіць піва ці штосьці памацней. Заўважу, такіх пакупнікоў-"памочнікаў" выяўляюць і караюць.

Бестурботнасць, абыякавасць дарослых, і ў прыватнасці бацькоў, перашкаджаюць належнаму развіццю асобы дзіцяці, а часам прыводзяць да трагедыі.
—Гэта так. З пачатку года ў вобласці зарэгістраваны 4 выпадкі гібелі дзяцей на вадаёмах. Як пасля тлумачылі бацькі, яны не правяралі дно ў месцах купання, дазвалялі малым плаваць на надзіманых матрасах, што з'яўляюцца вельмі ненадзейнымі плаўсродкамі. Да прыкладу, напрыканцы чэрвеня ў Дубровенскім раёне патануў 9-гадовы хлопчык. Купаўся адзін, а бацькі адпачывалі на беразе. Шмат выпадкаў, калі малалетнія дзеці выпадаюць з вакон. Як правіла, яны застаюцца ў пакоі без нагляду. Бацькам важна разумець і памятаць: дастаткова хвіліны, каб здарылася непапраўнае. Не варта абдзяляць дзяцей увагай, клопатам і выхаваннем. Цана за памылкі, нават дапушчаныя па неасцярожнасці ці з-за няведання, можа быць вельмі вялікай.

Размаўляла Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта