Авторизация
 

Карысныя… адходы прымаюцца ў Міёрах

+
Полезные ... отходы принимаются в МиорахЗдача на перапрацоўчыя прадпрыемствы другасных рэсурсаў на сённяшні дзень вельмі актуальная тэма. Каб павялічыць аб'ёмы такой сыравіны і максімальна ўцягнуць яе ў абарот, у краіне сфарміравана дзейсная сістэма. Макулатуры, шкла і пластмасы стала выкарыстоўвацца больш чым у два разы—з 7,5% у 2008-м да 15,6% у 2015-м. Да прыкладу, у 2008 годзе адходаў паперы і кардону ў краіне нарыхтавана 174,9 тысяч тон, а ў 2015-м ужо 323 тыс., шкла—28 тыс. і 164,3 тыс. тон адпаведна. 
 
У нашым раёне за 2015 год сабрана 211,7 тон макулатуры, 140,6 тон шкла. Нарыхтоўкай другаснай сыравіны займаюцца райспажыўтаварыства і ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Дзейнічаюць прыёмныя (нарыхтоўчыя) пункты, выкарыстоў-ваюцца спецыяльныя кантэйнеры для асобных камунальных адходаў, сарціроўка ў пункце дасарціроўкі. 

Традыцыйная форма збору—нарыхтоўчыя пункты. Цяпер у раёне іх тры—ад райспажыўтаварыства і камунгаса. Апрача таго, гэтым займаюцца ўсе магазіны спажыўтаварыства, якое па графіку збірае адходы ў сельскіх населеных пунктах, дзе няма гандлёвых кропак. Пераважна ў прыёмных пунктах здаюць паперу і кардон, і ўсё часцей у ЖКГ у кошт аплаты за камунальныя паслугі. 
У асобным зборы пераважаюць палімеры. У райцэнтры і раёне жыллёва-камунальная гаспадарка ўстанавіла 122 спецыяльныя кантэйнеры. Для эфектыўнасці летась у Міёрах прыладжана 20 сеткавых ёмістасцяў для поліэтыленавых бутэлек. У хіміі няма адходаў, а ёсць нескарыстаная сыравіна,—сцвярджаў Мендзялееў. 

Полезные ... отходы принимаются в МиорахУ раёне 2 пляцоўкі для збору электрычнага і электроннага абсталявання любых памераў, лямп газаразрадных з ртуццю, складанай бытавой тэхнікі (халадзільнікі, пральныя машыны, тэлевізары, магнітафоны, газавыя пліты, камп'ютары, пыласосы, награвальныя прыборы і інш.), што  ўтрымліваюць чорныя і каляровыя, каштоўныя металы, палімеры, гуму, шкло. Збор бясплатны. Спажыўтаварыства прымае такія рэчы на складзе ўнівермага райцэнтра (вул. Камуністычная, 14), жыллёва-камунальная гаспадарка—па вул. Вакзальнай, 6. Акрамя таго, у 22 гандлёвых кропках раёна ўстаноўлены кантэйнеры для адпрацаваных батарэеек. 

Другасная сыравіна мае важнае значэнне для айчыннай эканомікі, матэрыяльных, паліўна-энергетычных рэсурсаў. Да таго ж зніжаецца шкоднае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе. Абыходзьцеся з адходамі правільна.  

Аксана ПАДЗЯВА, 
галоўны спецыяліст 
аддзела ЖКГ райвыканкама. 
 
Рэдакцыя райгазеты завітала ў пункт прыёму спажыўтаварыства. Тым часам прэсоўшчык Юрый Цярэшка складае кардон у спецыяльны апарат, які звязвае сыравіну пад цяжарам. Затым выгружае яе, узважвае і "вялізны цюк у 105 кг" вязе да астатніх. Яму дапамагае грузчык Пётр Сачыўка. Кіруе працэсам загадчыца склада Ірына Шпакава. На пункце прыёму занятыя шэсць чалавек, трое з якіх вартаўнікі. На вялізнай пляцоўцы металалом, сістэмна сфарміраваныя пластмасавыя бутэлькі, шкло, папера, вялізныя шалі, укладчыкі і прэсы... Другасная сыравіна—важная і патрэбная.

Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта