У сувязі са зваротамі жыхароў раёна ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” тлумачыць наступны парадак водпуску і нарыхтоўкі дроў насельніцтву. Водпуск дроў у нарыхтаваным выглядзе робіцца з высечак прамежкавага карыстання і іншых. Цана дроў у залежнасці ад пароды за 1 метр кубічны даўжынёй 2 м складае ад 12800 да 16800 рублёў без тралёўкі, кошт тралёўкі складае 10000 рублёў. Вывазка такіх дроў робіцца ўласным транспартам пакупніка. У гэтым выпадку ў лясніцтве выпісваецца квітанцыя-накладная, у якой указваецца колькасць выпісанай драўніны, парода, кошт, а таксама тэрміны вывазкі, якія ўстанаўлівае лясніцтва ў залежнасці ад колькасці драўніны, сезону вывазкі і іншых умоў, але не больш двух месяцаў з дня продажу. Вывазка дроў дазваляецца толькі ў прысутнасці на дзялянцы работніка дзяржаўнай лясной аховы, які абавязаны зрабіць адзнаку ў квітанцыі-накладной ад колькасці вывозімага паліва. Калі спажывец не вывез нарыхтаваную драўніну ва ўстаноўлены тэрмін і не звярнуўся з пісьмовай просьбай у лясгас ці лясніцтва аб прадастаўленні адтэрміноўкі на яе вывазку ці не выканаў прадпісаныя работы ў сувязі з прадастаўленай адтэрміноўкай, нарыхтаваная, але не вывезеная ва ўстаноўлены тэрмін драўніна бязвыплатна паступае ў распараджэнне лясгаса і рэалізуецца ім ва ўстаноўленым парадку.
ДЛГУ “Дзісенскі лясгас” таксама робіць дастаўку дроў уласным транспартам па адпаведнай заяве. Кошт такога паліва складае ад 157 да 180 тысяч рублёў (разлік зроблены за 2 гадзіны паслуг трактара з прычэпам, у наступным за кожную дадатковую гадзіну даплачваецца 42900 рублёў) у залежнасці ад транспарту і аб’ёму драўніны.
Нарыхтоўка дроў насельніцтвам на карані па ордэру на дробны водпуск дапускаецца ў парадку ўборкі захламленасці, высечкі сухастойных, ветравальных і бураломных дрэў у аб’ёме да 10 куб. м. Кошт такога паліва складае ад 30 да 620 рублёў за 1 куб. м. Для атрымання ордэра на дробны водпуск неабходна звярнуцца з заявай у лясніцтва. Ордэр выпісваецца ў лясніцтве, першы экземпляр яго выдаецца лесакарыстальніку, яго трэба мець пры сабе пры нарыхтоўцы і вывазцы драўніны. У ордэры ўказваюцца тэрміны нарыхтоўкі і вывазкі, якія неабходна захоўваць.
Пры атрыманні ордэра работнікі лясніцтва абавязаны азнаёміць лесакарыстальніка з “Правіламі водпуску драўніны на карані” і “Правіламі пажарнай бяспекі ў лясах”.
Па заканчэнні нарыхтоўкі драўніны лесакарыстальнікам работнік дзяржаўнай лясной аховы робіць абмер нарыхтаванай драўніны і агляд месца высечкі, пасля чаго дазваляецца вывазка паліва. Па пытаннях набыцця дроў у нарыхтаваным выглядзе і выпіскі ордэра на дробны водпуск неабходна звяртацца ў лясніцтва.