Авторизация
 

Новыя ідэі і перспектывы Міёрскага спажыўтаварыства

+
Новые идеи и перспективы Миорского потребобществаЗ 11 ліпеня ўтворана падраздзяленне райспажыўтаварыства "Міёрыгандаль". Гэта дазволіць паўнацэнна працаваць з пастаўшчыкамі, бо на асноўным рахунку РайПА крэдыторская запазычанасць, якая не дазваляе належным чынам забяспечваць парэбы жыхароў раёна. Пра перспектывы работы, новую структуру, папаўненні асартыменту і школьныя базары ў інтэрв'ю са старшынёй спажыўтаварыства Сяргеем РОСАВЫМ.
 
Раскажыце, калі ласка, пра новую структуру "Міёрыгандаль". 
—Пад яе крыло адышлі "Родныя куты" райцэнтра, мінімаркет "Алена", хлебны, універмаг, дзісенскія Цэнтральны і будаўнічы, таксама Мікалаёўскі, Туркоўскі, Ідолтаўскі магазіны. Усяго 11 аб'ектаў, разам з тым, у раёне іх 62. Заснавальнік "Міёрыгандалю"—райспажыўтаварыства. У новай структуры разліковы рахунак, пячатка, юрыдычны адрас, ліцэнзія на алкаголь і тытунёвыя вырабы. "Міёрыгандаль" узначаліў Алег Мардвін, былы камерцыйны агент, кіраваў работай аўталавак і базай. 

Колісь быў прыклад раз'яднання харчовага і будаўнічага накірункаў…
—Так, і я лічу вялікай памылкай мінулага кіраўніцтва іх з'яднаць, кожная структура паспяхова распараджалася сваімі даходамі. Пры згуртаванні сродкі скіраваліся на найбольш неабходныя тавары, а той самы будгандаль застаўся "па-за эфірам". Цяпер размяжоўваць "Міёрыгандаль" на прамысловыя і харчовыя галіны немэтазгодна, бо вельмі шмат упушчана, вялікая запазычанасць, і да таго ж, спатрэбіцца ўдвая больш адміністрацыйнага апарату. Цяпер з'явілася шмат канкурэнцыі—індывідуальных прадпрымальнікаў, прыватных унітарных прадпрыемстваў. І трэба старацца ўтрымацца з імі на плыву. 

Якіх тавараў чакаць да новага навучальнага года?
—Дзіцячы аддзел універмага ўвайшоў пад крыло "Міёрыгандлю". Цяпер актыўна заключаем дамовы з беларускімі фірмамі на пастаўку канцтавараў і вопраткі. Папоўняць наш асартымент брэсцкія, гродзенскія, мінскія тавары. У канцы ліпеня-пачатку жніўня ля райунівермага з'явяцца школьныя кірмашы. У сельскай мясцовасці існуюць журналы заказаў, дзе ўказваюцца рост і памеры. Тавар прыедзе адразу з фірмы і ў хуткі тэрмін. Можам і пераразмеркаваць са свайго склада, але больш практыкуем экспрэс-дастаўку. На рынку ў райцэнтры канцтавары і адзенне размесцяцца ў магазіне "Сток". На вуліцы гандляваць не будзем, рэчам шкодзіць любое надвор'е, пыл. Нават на працягу пагоднага дня сшыткі выцвітаюць на сонцы. 

Якім расцэньваеце будучыню спажыўтаварыства і новай структуры?
—Калектыў жадае працаваць—гэта 380 чалавек. На жаль, з 40 спецыялістамі мы развіталіся, многія з іх—пенсіянеры. Хоць і ведаем, што такія дзесяцярых маладых за пояс заткнуць. За леташні і сёлетні гады зачынілі два магазіны. У лявонпальскім ствараў небяспеку шкляны дах. Абнаўленне аб'екта пацягнула б ад 150 мільёнаў. А прыбытку там за месяц—ля 20-ці. У Орцах таксама вымусілі абставіны. Сельгаспрадпрыемства "Павяцце" з намі не разлічвалася, асноўная частка тамашніх жыхароў працуе ў гэтай гаспадарцы і забяспечваюцца прадуктамі таксама там. Многія забываюцца, што мы таксама прыватная форма ўласнасці, але дапамагаем прадуктамі харчавання школам, калгасам, дзіцячым садкам. Ніводны індывідуальны прадпрымальнік не пойдзе на такую рызыку. Спажыўкааперацыі Беларусі сто гадоў. У нашым раёне яна павінна жыць, горад здаўна гандлёвы. Лепшай сітуацыі паспрыяе новая структура "Міёрыгандаль". 

Размаўляла Алена БАСІКІРСКАЯ. 
Фота аўтара. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 613
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 562
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 581
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 911
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта