Авторизация
 

Дзяржкантроль інфармуе: у гандлёвым абслугоўванні лепш не стала

+
Госконтроль информирует: в торговом обслуживании лучше не сталоУ 5 раёнах вобласці вывучалася гандлёвае абслугоўванне сельскага насельніцтва. Амаль у кожным з 38 правераных аб'ектаў парушаліся правілы продажу тавараў, у 18-ці не выконваліся санітарныя нормы і правілы, у 33-х—не падпарадкоўваліся зацверджанаму асартыментнаму пераліку. Нават пасля заўваг у асобных раёнах належныя меры па выпраўленні сітуацыі не прымаліся.
 
Парушэнні выяўлены ў кожным з 8 правераных аб'ектаў гандлю Глыбоцкага райспажыўтаварыства. Так, асартыментныя пералікі распрацаваны з парушэннем патрабаванняў пастановы Мінгандлю: зменшана колькасная разнастайнасць і не ўключаны ў спіс тавары паўсядзённага попыту. Парушаліся таварнае суседства, парадак размяшчэння і тэмпературны рэжым захоўвання прадуктаў, а таксама прыём наяўных грашовых сродкаў. Не выконваліся патрабаванні па праверцы сапраўднасці акцызных марак і спецыяльных марак на тытунёвых вырабах і алкагольных напоях. 

У 6-ці гандлёвых аб'ектах прадаваліся ад 1 да 14 найменняў пратэрмінаваныя ад 1 да 3,5 года тавары, у тым ліку харчовыя—ад аднаго дня да 7 месяцаў. Акрамя гэтага, дрэнна выконваўся графік выязнога абслугоўвання жыхароў сельскіх населеных пунктаў, дзе няма стацыянарных магазінаў: не наведваліся ва ўсе вёскі, парушаўся час абслугоўвання. 

Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю пытанне гандлёвага абслугоўвання разглядалася ў Глыбоцкім райвыканкаме з удзелам службовых асоб, якія курыруюць гэтую сферу, і кіраўнікоў гандлёвых арганізацый. Ім даручана забяспечыць гандлёвую сетку неабходнымі таварамі, прыняць вычарпальныя меры па выпраўленні парушэнняў і больш іх не дапускаць. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці 11 асоб і суб'екта гаспадарання. 



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 425
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 623
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 716
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 893
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 599
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 663
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 762
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта