Авторизация
 

У другі раз на Міёршчыне група тэхнічнай інспекцыі працы

+
 Во второй раз на Миорщине группа технической инспекции трудаУ другі раз на Міёршчыну наведалася група тэхнічнай інспекцыі працы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Сёлета яе ўзначальваў галоўны тэхнічны інспектар абласнога аб'яднання прафсаюзаў Анатоль Сцяпанаў. Разам з ім маніторынг па выкананні заканадаўства аб ахове працы ажыццяўлялі тэхнічныя інспектары галіновых прафсаюзаў Юрый Воінаў ("Віцебскэнерга"), Сяргей Герасімаў (чыгуначны транспарт), Дзмітрый Сіўцоў (мясцовая прамысловасць). На працягу двух дзён, 12 і 13 ліпеня, яны наведалі 14 арганізацый і прадпрыемстваў.
 
У першы дзень візіту пабывалі  ў Дзісенскім лясгасе, на ЛВДС "Дзісна", у КУП "Язна", ААТ "Мікалаёўскі" і "Туркова". Наступнымі ў спісе значыліся хлебазавод, мясакамбінат, камбікормавы завод, райспажыўтаварыства, Міёрскае ПМС, ЦРБ, Міёрскі ўчастак "Браслаўрайгаз", РДК і бібліятэка.

 Во второй раз на Миорщине группа технической инспекции труда—Штогод у адпаведнасці з зацверджаным графікам наведваемся ў арганізацыі і на прадпрыемствы раёнаў вобласці,—адзначыў Анатоль Сцяпанаў.—Наша мэта—грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы, аказанне дапамогі пры выяўленні парушэнняў. Звяртаем увагу на вядзенне дакументацыі, стан тэхнічнага абсталявання, умовы працы. Інфармацыю па выніках маніторынгу накіроўваем у райвыканкамы. Перад намі задача не пакараць, а ўказаць на недахопы. У наступным годзе праверым выкананне рэкамендацый. 
Падчас візіту на хлебазавод, куды Анатоль Лявонцьевіч адправіўся ў суправаджэнні старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандра Барэйкі, таксама выявіліся парушэнні. Адразу звярнулі ўвагу на выбаіны ў падлозе ў вытворчым цэху. Галоўны інжынер прадпрыемства Павел Сярко запэўніў, што недахоп выправяць. Таксама ў ліку заўваг няпройдзены інструктаж па ахове працы электраманцёрамі, непаладкі ў рабоце некаторага абсталявання. Азнаёміўся тэхнічны інспектар з калектыўным дагаворам, дакументацыяй аб ахове працы.

У другой палове дня Анатоль Сцяпанаў правёў семінар-вучобу для грамадскіх інспектараў і спецыялістаў па ахове працы з арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Заўважыў, што згодна з прынятай на 2016-2020 гады падпраграмай "Ахова працы", штогод на 10% павінен зніжацца вытворчы траўматызм. Між тым лічбы статыстыкі не радуюць. У мінулым годзе ў вобласці на вытворчасці загінулі 22 чалавекі і 78 атрымалі цяжкія траўмы. Сёлета за першае паўгоддзе 11 загінулых і 44 параненыя. Як правіла, няшчасныя выпадкі здараюцца па віне наймальнікаў і саміх пацярпелых. Да прыкладу, няспраўнае страховачнае абсталяванне каштавала жыцця 34-гадоваму работніку адной з будаўнічых арганізацый Віцебска, у Аршанскім раёне токар дапусціў грубую памылку працуючы на станку, у выніку лятальны зыход.

Анатоль Лявонцьевіч падкрэсліў, што пытанні аховы працы патрабуюць пільнай ўвагі. У абавязковым парадку павінна выконвацца Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2008 №175 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку навучання, стажыроўкі, інструктажу і праверкі ведаў працоўных па пытаннях аховы працы". Падчас гутаркі пералічылі неабходную дакументацыю, узгадалі віды інструктажоў і выпадкі іх правядзення. Пра цікавасць прысутных да тэмы размовы сведчалі шматлікія пытанні з залы.
Кажуць, найбольш эфектыўны спосаб дасягнуць выніку—пакараць рублём, аднак тэхнічныя інспектары ідуць шляхам канструктыўнай крытыкі. Магчыма, гэты метад зможа сябе апраўдаць.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота аўтара.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 475
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 157
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 245
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 242
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 110
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 874
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 472
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 мая 2018
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Именины 23 мая 2018
Василий, Кирилл, Таисия

Госці краін
free counters
Партнеры сайта