Авторизация
 

Недагледжаная тэхніка — насцярожваючы сімптом

+
Неухоженная техника — настораживающий симптомШтогадовы дзяржаўны тэхнічны агляд колавых трактараў, прычэпаў да іх і самаходных машын дазваляе вырашыць комплекс пытанняў падтрымання сельскагаспадарчай тэхнікі ў спраўным стане, удасканалення кадравай работы з механізатарамі і павышэння дарожнай бяспекі. 
 
Таму і сёлета кіраўнікі і галоўныя інжынеры гаспадарак добрасумленна аднесліся да правядзеня гэтага мерапрыемства, старт якому быў дадзены адпаведным рашэннем райвыканкама.
Дзяржтэхагляд праходзіў арганізавана, на машынных дварах выстрайваліся на лінейцы гатоўнасці трактары з прычэпамі, пагрузчыкі, іншыя самаходныя машыны. Графік парушылі толькі ВУПКУ "Юбілейны" і КУП "Язна". Не выяўлена грубых няспраўнасцей тармазных сістэм, рулявога кіравання, прыбораў асвятлення, а невялікія заўвагі выпраўляліся адразу. Не было прэтэнзій па зношанасці шын. Крыху горшая сітуацыя толькі з акумулятарнымі батарэямі.

Усе механізатары гаспадарак прайшлі медыцынскія агляды і маюць пасведчанні на права кіравання замацаванай тэхнікай.
Адчуваецца ўвага інжынерных служб сельгаспрадпрыемстваў да эксплуатацыі энерганасычанай тэхнікі. Трактары "Беларус" марак 3022, 3025 і 3035 прайшлі патрэбнае абслугоўванне, гарантыйныя—на сэрвісных цэнтрах  Міёрскай і Верхнядзвінскай райаграсэрвісаў, негарантыйныя - на месцах. Выпадкаў разукамплетавання такой тэхнікі не выяўлена. Толькі чатыры "Беларусы-3022" знаходзіліся ў рамонце.
Тэхніка, якую рамантавалі, правяралася на гатоўнасць да выхаду на трасу па меры заканчэння работ па абслугоўванні.
Па стане на 1 ліпеня ў 18 вытворцаў сельгаспрадукцыі раёна налічвалася 508 трактараў, у тым ліку 52 энерганасычаныя (магутнасцю 250 конскіх сіл і больш), былі прадстаўлены на агляд адпаведна 443 (50), прайшлі яго 406 (48), забаронена эксплуатацыя 102 (4). Усе трактары, а іх у гаспадарцы 38, прайшлі тэхагляд толькі ва УП "Цітова"! Усе былі прадстаўлены ў ААТ "Туркова", абсалютная большасць—у многіх гаспадарках, акрамя ВУПКУ "Юбілейны". 

Азначаныя станоўчыя моманты зусім не азначаюць, што прэтэнзій да падрыхтоўкі да дзяржтэхагляду і праблемных пытанняў у гэтай справе няма. Сама больш выпадкаў, да 40%, адмоў у допуску тэхнікі да эксплуатацыі стала непераафармленне ва ўласнасць тарктароў і іншых самаходных машын, набытых па лізінгу. Прычына—у адсутнасці фінансавых сродкаў для своечасовага выканання дагаварных абавязацельстваў.

Непрыемным момантам гэтага года стала недастатковая ўвага рамонту і падрыхтоўцы да эксплуатацыі прычэпаў і паўпрычэпаў. Іх у адпаведнасці з балансамі прадпрыемстваў налічваецца 157, было прадстаўлена на дзяржтэхагляд 88 ці 56%, дапушчаны да выкарыстання 81. Зусім няма спраўных у ААТ "Наўгароды", УП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі" і "Юбілейны".

У другой палавіне мая па графіку праводзіўся дзяржтэхагляд самаходнай кормаўборачнай тэхнікі і прычэпаў для перавозкі зялёнай масы. У сельгаспрадпрыемствах налічваецца 31 кормаўборачны кабайн, у тым ліку 20 КВК-800-35, і 52 прычэпы марак ПС-45 і ПІМ-40. Не падрыхтавалася да мерапрыемства толькі ВУПКУ "Юбілейны", не паклапацілася пра прычэпы ВУПКУ "Міёрскі".
Сярод будаўнічых арганізацый няпростая сітуацыя склалася ў ПМК-55, дзе з 8 мотатрактарных сродкаў на агляд былі прадастаўлены 4, прайшлі яго толькі два, але і яны не дапушчаны да дарожнага руху па той прычыне, што не заплачана дзяржпошліна.
Асобна трэба сказаць пра тэхніку, якую маюць фермерскія гаспадаркі і насельніцтва.

У 11 фермераў з нашага  раёна налічваецца 16 трактараў, а да іх 11 прычэпаў і паўпрычэпаў. Пакуль прадстаўлены на дзяржтэхагляд і дапушчаны да эксплуатацыі 7 трактараў і 4 прычэпы.
А вось статыстыка па тэхніцы, якой валодае насельніцтва. У жыхароў раёна ва ўласнасці 304 трактары і 71 прычэп, з гэтай колькасці на дзяржтэхагляд былі прадстаўлены за першае паўгоддзе адпаведна 154 і 38, прайшлі яго 140 і 27. Забаронена эксплуатацыя 14 трактараў і 9 прычэпаў. Тэхнічны стан астатніх 150 трактараў і 33 прычэпаў пакуль невядомы, але можна з упэўненасцю сцвярджаць, што большасць гэтай тэхнікі ў напружаны вясенне-асенні перыяд не прастойвае. Таксама невядома, колькі сярод яе "адзінак", што з-за зношанасці і няспраўнасцей патэнцыяльна ўяўляюць пагрозу дарожнаму руху.  

Вось таму яшчэ раз нагадваю, што ў адпаведнасці з патрабаваннямі ўрада (пастанова Савета Міністраў ад 30.04.2008 г. №630 у рэдакцыі ад 26.02.2014 г.) усе трактары і прычэпы да іх, самаходныя машыны павінны праходзіць дзяржаўны тэхнічны агляд штогод, інакш іх эксплуатацыя забараняецца.
 Уладзімір ЯСКЕВІЧ, начальнік раённай 
інспекцыі дзяржтэхнагляду.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 603
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 239
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 529
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 558
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 708
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 742
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 889
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 ноября 2020
Александр, Борис, Владимир, Даниил, Дмитрий, Иван, Константин, Лев, Матвей, Николай, Степан, Федор, Афанасий

Именины 24 ноября 2020
Викентий, Виктор, Евгений, Максим, Степан, Тимофей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта