Авторизация
 

Тэрмін надзейнасці пліты

+
Срок надежности плитыДа нас паступаюць заяўкі на рамонт газавых пліт і паведамленні пра пах газу ў жыллі. Большасць гэтых выпадкаў адбываецца з-за значнага перабольшвання тэрміну эксплуатацыі газавых прыбораў, часам да 20 гадоў. Парушальнікаў правіл карыстання газам прыцягваем да адміністрацыйнай адказнасці, выпісваем прадпісанні аб неабходнасці замены газавага абстлявання, некаторых абанентаў нават адключем ад сістэмы газазабеспячэння.
 
Тэрмін службы газавай пліты ўстанаўлівае завод-вытворца, ён, як правіла, не перабольшвае 10-12 гадоў. За гэты час асноўныя элементы абсталявання губляюць спажывецкія якасці: парушаецца герметычнасць кранаў і газаправодаў, старэюць ушчыльняючыя пракладкі, не спрацоўвае аўтаматыка бяспекі і г.д. Вынік можа быпь непапраўны: выбух, пажар, гібель людзей.
Вось таму агульны перыяд эксплуатацыі пліты не павінен перабольшваць 20 гадоў. Потым яе трэба адключыць ад сеткі газазабеспячэння ці замяніць.

Будзце ўважлівымі! Не выкарыстоўвайце газавыя прыборы, якія адпрацавалі нарматыўны тэрмін службы і ўяўляюць рэальную пагрозу для вас, вашых блізкіх і суседзяў.
Скупы губляе двойчы—калі не паклапаціцца аб своечасовай замене газавага прыбора, можна заплаціць непамерна большую цану. Газ не даруе памылак!

Па ўсіх пытаннях замены газавага абсталявання звяртайцеся ў Міёрскі РГС па тэл. 4-12-90 (майстар), 4-10-04 (прыём заказаў). Спецыялісты газавай гаспадаркі могуць узяць на сябе ўвесь працэс ад продажу, дастаўкі і да падключэння пліты.
Самастойная замена газавай пліты ці іншага газавыкарыстоўваючага абсталявання пагражае адміністрацыйнай адказнасцю і адключэннем ад сістэмы газазабеспячэння.

Фота для ілюстрацыі.
Канстанцін МАТЭЛЕНАК,
начальнік Міёрскага РГС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 154
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 904
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 745
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 232
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта