Авторизация
 

Паклапаціцеся пра паліва загадзя

+
Позаботьтесь о топливе заранееНа мінулым тыдні "прамую лінію" праводзіў дырэктар Міёрскага філіяла абласнога ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам Сяргей Мікалаевіч Крук. Па выніках тэлефонных званкоў і размоў з жыхарамі раёна ён падрыхтаваў для райгазеты наступнае паведамленне: 
 
"Міёрскі філіял АУП "Віцебскаблпаліва" прадаў за пяць месяцаў гэтага года 1003 тоны тарфабрыкету і 2308 метраў кубічных дроў. Асаблівых змяненняў у забеспячэнні насельніцтва палівам не адбылося.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1028 ад 9.11.2012 г. устаноўлены наступныя нормы водпуску насельніцтву аднаго з відаў паліва на адно домаўладанне за каляндарны год па фіксаваных рознічных цэнах: торфабрыкет—3,5 тоны, дроў— 4,9 кубічнага метра. Права на набыццё цвёрдых відаў паліва маюць грамадзяне, якія пастаянна жывуць у Рэспубліцы Беларусь і зарэгістраваны па месцы жыхарства ў жылых дамах, у якіх ёсць пячное ацяпленне і якія не падключаны да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння раённых кацельняў.

Спажыўцы, якія маюць паліўныя кніжкі, заказваюць неабходны від паліва па тэлефоне 4 04 17 і называюць нумар кніжкі. Для льготнай катэгорыі грамадзян неабходна даведка сельвыканкама (сельскія жыхары) і УП ЖКГ (гараджане), копія льготнага пасведчання і заява штогод пры атрыманні паліва.

Цяпер  дзяржава забяспечвае вялікую частку аплаты за паліва. Кошт торфабрыкету на заводзе складае 685 тыс. рублёў за 1 тону, мы прадаём такую колькасць спажыўцу за 241 тысячу, а льготнай катэгорыі—за 120500 рублёў; дровы купляем у лясгасе за 260 тыс. рублёў за 1 кубічны метр— рэалізуем за 86 тысяч, а папілаваныя 4,9 кубаметра без дастаўкі абыдуцца ў 800 тысяч, пашчапаныя—у 1100 тысяч.
Зараз спажыўцы могуць разлічыцца за паліва банкаўскай карткай непасрэдна ў філіяле.

З мэтай паляпшэння якасці свайго  торфабрыкету ТБЗ "Браслаўскі" працягвае рэканструкцыю вытворчасці.
Прапаную жыхарам раёна не адкладваць пытанні па забеспячэнні торфабрыкетам на асеннія месяцы, каб не ствараць ажыятаж. Па магчымасці заказвайце гэтае паліва цяпер. Тым больш, што цэны на энергарэсурсы не стаяць на месцы.
А ў цэлым сітуацыя ў раёне з забеспячэннем палівам спажыўцоў сёлета лепшая, чым ў мінулыя гады. У кожнага жыхара Міёршчыны ёсць усе магчымасці забяспечыць сябе цяплом на будучую зіму".


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 609
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 398
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 554
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 574
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 709
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 745
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 905
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 ноября 2020
Александр, Алексей, Аристарх, Василий, Виктор, Гавриил, Георгий, Григорий, Дмитрий, Константин, Михаил, Николай, Петр, Порфирий, Сергей, Федор, Анна, Филипп

Именины 26 ноября 2020
Герман, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта