Авторизация
 

Ці патрэбны ў Орцах, Лявонпалі стацыянарныя магазіны?

+
Нужны ли в Орцах, Леонполе стационарные магазины?Ці патрэбны ў Орцах, Лявонпалі стацыянарныя магазіны? Ці тут можна абысціся аўталаўкамі? Пра работу Міёрскага райспажыўтаварыства, аптымізацыю гандлёвых аб'ектаў ішла грунтоўная размова на мінулым пасяджэнні райвыканкама. 
 
Тэндэнцыя да скарачэння колькасці сельскіх жыхароў выклікае патрэбу ў аптымізацыі стратных аб'ектаў гандлю. Аднак закрыццё магазіна—крайняя мера,  якая прымяняецца толькі пасля дасканалага, усебаковага аналізу сітуацыі. Як нагадаў намеснік старшыні райвыканкама А. Баданін, у красавіку сёлета пастановай райвыканкама і Савета дэпутатаў №261/14 "Пра ход рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы ад 27.12.2006 г. №2 "Аб  дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва" прынята рашэнне не дапускаць закрыцця гандлёвых прадпрыемстваў сістэмы спажыўкааперацыі без атрымання на тое згоды райвыканкама. Найперш кіраўніцтву галіны сумесна са старшынямі гар- сельвыканкамаў, старэйшынамі, дэпутатамі мясцовых Саветаў належыць сустрэцца з людзьмі, растлумачыць, чым выклікана неабходнасць ліквідаваць сельмагазін, які іх абслугоўваў, пачуць меркаванні ў адказ і прапанаваць варыянты забеспячэння таварамі. 

Пра гэта ведаюць у райспажыўтаварыстве, аднак працэдуру ўзгаднення распачынаюць не за месяц, як патрабуецца, а па факце закрыцця аб'ектаў гандлю. Так адбылося з магазінамі ў Орцах, Лявонпалі, на чарзе павільён санаторыя "Расінка". У адрас райвыканкама і райсавета паступілі тры хадайніцтвы, але прынятым мерам няма выразнага абгрунтавання. Незразумела, што за работа праве-дзена з насельніцтвам, якую альтэрнатыву ім прапанавалі, невядомы і далейшы лёс памяшканняў: плануюць іх перапрафіляваць і выкарыстоўваць для ўласных патрэб альбо здаваць у арэнду, прадаваць—напрамую ці з аўкцыёну, наогул закансерваваць і інш. 

Старшыня райвыканкама І. Кузняцоў выказаў вялікія прэтэнзіі да работы  райспажыўтаварыства. Тавараабарот імкліва падае, становішча ў сістэме пагаршаецца, і ніякіх зрухаў наперад. Са слоў Ігара Валер'евіча, такому стылю работы няма апраўдання. Належыла крытыцы і самавольная аптымізацыя. Ліквідаваць прасцей, чым захаваць. А калі змяніць рэжым работы гандлёвых кропак, каб падстроіцца пад пакупнікоў, паклапаціцца пра асартымент, бо пустымі прылаўкамі народ не завабіш, магчыма, справы б наладзіліся. У павільёне санаторыя "Расінка" выручка за месяц удвая большая, чым у трох магазінах райцэнтра, аднак і яго лёс райспажыўтаварыства ўжо перадвызначала. І гэта ў пару, калі наплыў адпачывальнікаў. У Орцы і Лявонпаль цяпер  таксама наязджаюць дзеці і ўнукі. 

З пытаннямі пра мэтазгоднасць прынятых рашэнняў старшыня райвыканкама звярнуўся да намесніка старшыні райспажыўтаварыства А. Малецкай. Анастасія Міронаўна запэўнівала, што кіраўніцтва гандлю імкнецца вырашаць пытанні, каб абодва бакі засталіся з выгадай. Магазіны зачыняюцца з улікам нізкага аб'ёму тавараабароту і значных страт на іх утрыманне. Напрыклад, у Лявонпалі аб'ект гандлю патрабуе капітальнага рамонту, сродкаў на гэта няма. Закрыццё—вымушаная мера. Цяпер пакупнікоў абслугоўвае аўталаўка, прыязджае па графіку—у аўторак і пятніцу, ад трэцяга дня наведвання людзі адмовіліся. Пісьмовых скарг і тэлефонных званкоў ад мясцовых жыхароў не паступала. 
Старшыня райсавета дэпутатаў М. Баніфатава нагадала, што райспажыўтаварыства ў першую чаргу павінна клапаціцца пра пакупніка, а ў глыбінцы—тым больш. Ці належным чынам арганізавана работа ў гэтым накірунку? Альбо, усё ж, на першае месца ставіцца ўласны інтарэс? 
Паляпшэнне якасці абслугоўвання—галоўнае для раённай улады. Як адзначыў Ігар Валер'евіч, ні сельскі, ні гарадскі пакупнік не павінен пакутаваць. Пры такім становішчы спраў паслугі жыхарам раёна прадаставяць іншыя гандлёвыя сеткі, якія на законных умовах запоўняць пакуль свабодную нішу. Несанкцыянаваны гандаль па вёсках па-ранейшаму будзе спыняцца праваахоўнымі органамі. 

Старшыня райвыканкама даручыў кіраўніцтву райспажыўтаварыства актывізавацца на карысць якаснага абслугоўвання і паляпшэння тавараабароту. Належыць правесці грунтоўную інвентарызацыю нерухомай маёмасці, з чым ёсць праблемы. Трэба падпарадкоўвацца і вызначанаму парадку разгляду пытанняў аб закрыцці гандлёвых аб'ектаў.

Наталія СТАНКЕВІЧ. 
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 934
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 683
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 648
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 723
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 768
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта