Авторизация
 

Вырываць карані карупцыі

+
Вырывать корни коррупцииАсабліва небяспечная для дзяржаўнага дабрабыту з'ява—карупцыя. Гэтае шкоднае "пустазелле" можа пускаць парасткі як у буйных, так і ў зусім невялікіх арганізацыях і на прадпрыемствах. Барацьбу з ім павінны весці не толькі адпаведныя службы. Важны ўдзел кожнага грамадзяніна. Пра абстаноўку з карупцыйнымі злачынствамі ў раёне і нормы антыкарупцыйнага заканадаўства ў размове з памочнікам пракурора Вольгай Барысенка.
 
—У мінулым годзе ў раёне выяўлена 20 карупцыйных злачынстваў, 6 з іх цяжкія і асабліва цяжкія,—адзначае Вольга Рыгораўна. —Больш за палову складаюць злачынствы супраць інтарэсаў службы. Маецца на ўвазе злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, бяздзеянне службовай асобы, атрыманне хабару і іншыя. Раскрывальнасць—95,7%. Сёлета ў першым квартале года такіх злачынстваў не выяўлена. Аднак наўрад ці можна сцвярджаць, што невыяўленне карупцыі азначае яе адсутнасць.

У якіх сферах звычайна ўчыняюцца карупцыйныя злачынствы?
—Што да нашага раёна, найбольшая іх колькасць у сферы гандлю. Увогуле, так бы мовіць, спрыяльным асяроддзем для развіцця карупцыі з'яўляюцца прамысловасць, будаўніцтва. Словам, тыя галіны, дзе найбольшы абарот грашовых і матэрыяльных сродкаў. 

Грамадзяне аказвалі садзеянне ў выяўленні і раскрыцці злачынстваў?
—На жаль, з боку грамадзян актыўнасць не праяўлялася. Выйшэйпералічаныя злачынствы выяўлены праваахоўнымі органамі. Дарэчы, у новай рэдакцыі Закона "Аб барацьбе з карупцыяй", што ўступіў у сілу сёлета 24 студзеня, гарантуецца ўзнагароджанне асобам, якія паспрыялі ў выяўленні ці раскрыцці карупцыйных злачынстваў. Калі злачынства менш цяжкае, выплачваецца 30 базавых велічынь, за цяжкае і асабліва цяжкае—50. Памер узнагароджання вызначаны Пастановай Саўміна. Аднак трэба мець на ўвазе, што звесткі павінны быць дакладнымі і важна памятаць пра адказнасць за заведама хлуслівую інфармацыю. Таксама прадугледжана права грамадзян удзельнічаць у распрацоўцы праектаў нарматыўна-прававых актаў, у іх грамадскім абмеркаванні, у рабоце камісій па барацьбе з карупцыяй. 

Чым яшчэ адрозніваецца абноўленае заканадаўства ад ранейшага?
—Уведзена асобная глава аб дэклараванні маёмасці. Да прыкладу, дзяржаўныя службовыя асобы, што займаюць адказнае становішча або прызначаныя на пасаду шляхам выбрання абавязаны дэклараваць дадаткова каштоўныя металы, творы мастацтва, калі тыя знаходзіліся ў іх фактычным уладанні паўгода і больш. Раней падобнага патрабавання не існавала.
Уводзіцца механізм канфіскацыі  ў дзяржаўных службовых асоб маёмасці, кошт якой на 25% і больш перавышае даход, атрыманы з законных крыніц. Калі расходы перавышаюць даходы, а дзяржаўная асоба адмаўляецца гэта растлумачыць, пры адсутнасці прыкмет злачынства маёмасць можа спаганяцца шляхам падачы іска ў суд. 

У ранейшым заканадаўстве не існавала падстаў для адказу ў прыёме на дзяржслужбу асоб, што ўчынілі карупцыйнае злачынства. Што змянілася?
—Так, раней у выпадку пагашэння судзімасці такую асобу зноў маглі прыняць на дзяржаўную службу. Цяпер нормы больш жорсткія. Уведзена забарона на прыём на дзяржслужбу асоб, што ўчынілі цяжкія ці асабліва цяжкія злачынствы супраць інтарэсаў службы або звязаныя з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. Гэтая забарона не мае тэрміну дзеяння і поўнасцю выключае прыём на дзяржслужбу асоб, што ўчынілі вышэйназваныя дзеянні. Трэба адзначыць, што пенсія за выслугу год у такіх выпадках не прызначаецца.

Разам з тым, у абноўленым Законе ўведзены і, так бы мовіць, паслабленні.
—Гэта мае дачыненне да ажыццяўлення дзяржаўнымі службовымі асобамі іншай аплачваемай дзейнасці. Звужана кола тых, каму гэта забараняецца. Пад забарону трапляюць толькі кіраўнікі прадпрыемстваў, іх намеснікі і галоўныя бухгалтары.

Акрамя Закона "Аб барацьбе з карупцыяй", на якія яшчэ нарматыўна-прававыя акты важна звяртаць увагу адказным службовым асобам?
—Гэты закон шчыльна ўзаема-звязаны з Законам "Аб дзяржаўных закупках тавараў, работ і паслуг". Парушэнні парадку іх ажыццяўлення выяўляюцца падчас агульнанаглядных праверак на прадпрыемствах і ў арганізацыях раёна. Сёлета ўжо складзены 1 пратакол.
—Дзякуй за размову.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 95 004
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 703
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 657
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 772
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта