Авторизация
 

Ці "здаровы" прыватны трактар?

+
"Здоров" ли частный трактор?Раённая інспекцыя Дзяржтэхнагляду папярэджвае фізічных асоб і прыватных прадпрымальнікаў, якія маюць на праве ўласнасці трактары, прычэпы да іх і самаходныя машыны, аб правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду гэтых транспартных сродкаў. 
 
Графік наступны:
Міёры і Міёрскі сельсавет—2 чэрвеня ў 10.00 на пляцоўцы ля ДРБУ-203;
Дзісна—3 чэрвеня ў 10.00 на пляцоўцы ля лясгаса;
Завуццеўскі сельсавет—3 чэрвеня ў 12.00 ля сельскага Савета;
Язненскі сельсавет—3 чэрвеня ў 14.00 ля машыннага двара КУП "Язна";
Узмёнскі сельсавет—7 чэрвеня ў 10.00 ля машыннага двара ААТ "Узмёнскі край";
Павяцкі сельсавет—7 чэрвеня ў 12.00 ля машыннага двара СУП "Павяцце";
Новапагосцкі сельсавет—8 чэрвеня ў 10.00 ля сельскага Савета;
Перабродскі сельсавет—8 чэрвеня ў 12.00 ля сельскага Савета;
Туркоўскі сельсавет—10 чэрвеня ў 10.00 ля машыннага двара ААТ "Туркова";
Мікалаёўскі сельсавет—10 чэрвеня ў 13.00 ля машыннага двара ААТ "Мікалаёўскі".

Да пачатку тэхагляду неабходна аплаціць фінансаваму аддзелу райвыканкама на разліковы рахунак 3600321000005 у ЦБП №213 філіяла №214 ААБ "Беларусбанк" г. Наваполацк, код плацяжу 03002 за тэхагляд трактара, самаходнай машыны 0,3 базавай велічыні (63 тысячы рублёў), прычэпа —0,2 БВ ці 42 тысячы рублёў.

Транспартны сродак павінен быць тэхнічна спраўным і адпавядаць патрабаванням Правіл дарожнага руху (дадатак №4, главы 1-7).
Асоба, якая прадастаўляе транспартны сродак на дзяржтэхагляд, павінна мець пасведчанне трактарыста-машыніста адпаведнай катэгорыі, медыцынскую даведку на годнасць кіравання транспартным сродкам, тэхнічны пашпарт транспартнага сродку, тэхнічны пашпарт завода-вырабляльніка, страхавое абавязацельства.

Фота для ілюстрацыі. 

Уладзімір ЯСКЕВІЧ,
галоўны дзяржаўны
інжынер-інспектар Дзяржтэхнагляду. 


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта