Авторизация
 

А вы заплацілі за сабак?

+
А вы заплатили за собак?Згодна з артыкулам 269 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь, фізічныя асобы павінны плаціць падаткі за сабак, калі гадаванцы ва ўзросце ад трох месяцаў і старэй. 
 
Стаўкі залежаць ад вышыні пітомца, устаноўлены ў кожным раёне Віцебскай вобласці рашэннямі мясцовых органаў улады, пераважна складаюць ад 0,1 да 0,5 базавай велічыні. Сумы размешчаны на сайце https://www.nalog.gov.by/ru/ray-vit/. У адпаведнасці з правіламі, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.06.2001 № 834, уладальнікі сабак абавязаны іх рэгістраваць у жыллёва-эксплуатацыйных арганізацыях па месцы жыхарства ці ў таварыстве ўласнікаў. Там выдаюць пасведчанне ўстаноўленага ўзору і жэтон (пастанова Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2001 г. № 19 "Аб зацвярджэнні формы рэгістрацыйнага пасведчання і жэтона, якія выдаюцца пры рэгістрацыі сабак, кошак").

Патэнцыяльна небяспечныя для людзей пароды рэгіструюць толькі з даведкай пра праходжанне ўладальнікам адпаведнага навучання. Спіс такіх парод зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2001 № 40 "Аб некаторых пытаннях развядзення, утрымання, увозу ў Рэспубліку Беларусь, а таксама навучання ўладальнікаў патэнцыяльна небяспечных парод сабак". У дадзеным пераліку—айну, акабаш, амерыканскі піт-бультэр'ер, амерыканскі стафордшырскі тэр'ер, анаталійскі карабаш, англійскі мастыф, бельгійскі мастыф, бардоскі дог, бульмастыф, бультэр'ер, усходнееўрапейская аўчарка, горскі ганчак, грэцкая аўчарка, даберман Владэка Рошыны, даберман-пінчар, ірландскі ваўкадаў, каўказская аўчарка, канарскі сабака (перо дэ прэсо канарыо), кангал, капе-норса, кенгуровы сабака, карэльскі мядзведжы сабака, лангедокскі пастушы сабака, леапардавы ганчак, марэмма (марэмаанха-абруцкі пастушы сабака), мальёрскі бульдог (тэрра дэ мальёркін), маскоўскі вартавы, нямецкая аўчарка, нямецкі дог, аўчарка Даўфмана, рызеншнаўцар, ратвейлер, румынская аўчарка, сярэднеазіяцкая аўчарка, супердог і ёга помесь з майконгам, тоса-іну (японскі байцоўскі сабака), філа бразільера, чорны тэр'ер, шарпей (кітайскі байцоўскі сабака), паўднёваруская аўчарка. 

За парушэнне парадку рэгістрацыі ўстаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 1 да 15 БВ. Падатак уносіцца жыллёва-эксплуатацыйным арганізацыям ці таварыству ўласнікаў адначасова з аплатай за жыллё. Іншымі словамі, пасля рэгістрацыі гадаванца ў "жыроўцы" з'явіцца дадатковы пункт. За няўплату або яе несвоечасовасць—адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 15% ад няўплачанай сумы, але не менш за 0,5 БВ. 

Вызваляюцца ад падатку:
-інваліды, для якіх утрымліваць сабаку-павадыра жыццёва неабходна;
-пенсіянеры па ўзросце, інваліды першай і другой груп (за аднаго сабаку), калі ў хаце няма працаздольных членаў сям'і. 
-жыхары прыватных дамоў, калі трымаюць не больш за аднаго сабаку. 

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 617
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 590
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 605
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 605
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 713
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Именины 29 ноября 2020
Василий, Виктор, Дмитрий, Иван, Макар, Матвей, Михаил, Николай, Сергей, Федор

Госці краін

free counters
Партнеры сайта