Авторизация
 

Парадак вылічэння сярэдняга заробку

+
Порядок исчисления среднего заработкаКаменціруе прымяненне Інструкцыі аб парадку вылічэння сярэдняга заробку, які захоўваецца ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, што зацверджана пастановай Мінпрацы ад 10.04.2000 г. №47 (далей—Інструкцыя №47) галоўны спецыяліст камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Любоў Васільеўна ПАКЕТАВА:
 
—Звяртаю ўвагу, што Інструкцыя №47 з'яўляецца абавязковай для прымянення наймальнікамі ўсіх форм уласнасці і прынята ў мэтах забеспячэння адзінага парадку вылічэння сярэдняга заробку, які захоўваецца работніку за час працоўнага (асноўнага і дадатковага) і сацыяльнага (у сувязі з атрыманнем адукацыі) водпускаў, для выплаты кампенсацыі за нявыкарыстаны працоўны водпуск, выхадной дапамогі, дапамогі па беспрацоўі, аплаты часу выканання дзяржаўных і грамадскіх абавязкаў, вымушанага прагулу і ў іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам.

Немалаважна пры вылічэнні сярэдняга заробку, які захоўваецца за час працоўнага і сацыяльнага водпускаў, правільна вызначыць перыяд для разліку сярэдняга заробку. Як правіла, гэты разлік трэба рабіць, зыходзячы з заработнай платы, налічанай на 12 каляндарных месяцаў (з 1-га да 1-га чысла), што папярэднічаюць месяцу пачатку водпуску (выплаты кампенсацыі).
У выпадку, калі работнік перад адыходам у водпуск адпрацаваў у наймальніка менш за 12 месяцаў, сярэдні заробак трэба вылічваць, зыходзячы з заработнай платы за поўныя месяцы, што адпрацаваны да адходу ў водпуск.
Калі работніку заработная плата за апошні месяц перад адходам у водпуск яшчэ не налічана, то для вылічэння сярэдняга заробку, што захоўваецца за час водпуску (выплаты кампенсацыі), можна прымаць 12 месяцаў на адзін месяц раней месяца, які папярэднічае месяцу адходу ў водпуск (выплаты кампенсацыі).

А работнікам, якія на працягу ўсіх 12 месяцаў, што папярэднічалі месяцу адходу ў водпуск (выплаты кампенсацыі), вызваляліся ад работы з частковым захаваннем ці без захавання заработнай платы, сярэдні заробак вылічваецца з месяцаў, якія папярэднічаюць гэтаму перыяду.
Прыклад. Работніца, што знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дзіцяці да дасягнення ім узросту 3 гады, з першага дня яго заканчэння ідзе ў працоўны водпуск па пагадненні з наймальнікам. Для вылічэння сярэдняга заробку, які захоўваецца работніцы за час працоўнага водпуску, у дадзеным выпадку неабходна прымаць заработную плату, што налічана работніцы за апошнія 12 месяцаў, адпрацаваныя ёю да адходу ў водпуск па доглядзе за дзіцяці да 3 гадоў, уключаючы месяцы, у якіх ёй выплачвалася дапамога па цяжарнасці і родах (у памеры 100% сярэдняга заробку).

Таксама калі ў перыядзе, што прыняты для вылічэння сярэдняга заробку, што захоўваецца за час водпуску (выплаты кампенсацыі), па ўзгадненні паміж работнікам і наймальнікам яму быў устаноўлены няпоўны рабочы дзень ці няпоўны рабочы тыдзень (арт. 118 і 289 ПК), то для вылічэння сярэдняга заробку трэба прымаць фактычна налічаную заработную плату.

Прыклад. У лютым 2016 г. работніку прадастаўляюць працоўны водпуск за адпрацаваны час у 2015 г.. У арганізацыі работнік па ўзгадненні з наймальнікам быў пераведзены з 1 верасня 2015-га з 8-гадзі-ннага на 6-гадзінны рабочы дзень. Разлік сярэдняга заробку ў гэтым выпадку трэба рабіць зыходзячы з заработнай платы, якая фактычна налічана за 12 каляндарных месяцаў, што папярэднічалі лютаму 2016 г.; у лютым-жніўні 2015 г. за 8 гадзін работы ў дзень і ў верасні 2015 г.—студзені 2016 г. за 6 гадзін работы ў дзень.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 630
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 996
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 698
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 656
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 724
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 927
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 декабря 2020
Александр, Алексей, Борис, Григорий, Иван, Митрофан, Федор

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта