- 11.02.2011, 11:00,
- Пр 1 733
- Эканоміка і права
- 0
-
Крымінальна-выканаўчая інспекцыя РАУС праводзіць планамерную работу па зніжэнню рэцыдыўнай злачыннасці. Так, на тэрыторыі раёна з 10 да 17 студзеня прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Нагляд”. У ім было задзейнічана 39 супрацоўнікаў РАУС. Асаблівая ўвага звярталася на ўзмацненне кантролю за паводзінамі асоб, у адносінах якіх устаноўлены прэвентыўны нагляд. Выяўлялі грамадзян, якія патрабуюць кантролю за паводзінамі. Значная ўвага надавалася прафілактыцы правапарушэнняў асобамі, якія знаходзяцца пад наглядам у органах унутраных спраў, а таксама асуджаных да пакаранняў, не звязаных з ізаляцыяй ад грамадства, пастаўленых на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі.
Нашы супрацоўнікі штодзень кантралявалі грамадзян, маючых не знятую і не пагашаную судзімасці, з мэтай недапушчэння ўчынення імі правапарушэнняў ці злачынстваў.
За час комплекснага мерапрыемства па месцы жыхарства было праверана 238 чалавек, якія стаяць на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, з іх 22 — у начны час, зроблена 26 кантрольных праверак.
Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй наладжана ўзаемадзеянне з арганізацыямі, прадпрыемствамі і гаспадаркамі раёна, а таксама з цэнтрам занятасці насельніцтва па вырашэнню пытання аб працаўладкаванні гэтай катэгорыі асоб.
12 студзеня па ўзгадненню з пракурорам раёна і супрацоўнікамі РАУС праведзена адкрытае выязное пасяджэнне суда па разгляду крымінальнай справы.
А. ПАЛЬЧЭЎСКІ,
начальнік крымінальна-выканаўчай
інспекцыі РАУС.