Новая базовая арендная величина

Савет Міністраў пастановай ад 17 сакавіка №208 устанавіў памер базавай арэнднай велічыні з 1 красавіка да 30 чэрвеня 2016 года ў 136 000 рублёў, ці 13 рублёў 60 капеек з 1 ліпеня.
 
Базавая арэндная велічыня выкарыстоўваецца ў разліках арэнднай платы пры здачы ў арэнду капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), ізаляваных памяшканняў, машына-месц, іх частак, у тым ліку на рынках і ў гандлёвых цэнтрах, што знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці, а таксама ва ўласнасці гаспадарчых таварыстваў, у статутных фондах якіх больш за 50% акцый (долей) знаходзіцца ва ўласнасці Рэспублікі Беларусь і (ці) яе адміністрацыйных адзінак.

Вось таму Дзяржмаёмасць патлумачыла, што па дагаворах арэнды капітальных пабудоў (будынкаў, пабудоў), ізаляваных памяшканняў, іх частак, што знаходзяцца ў дзяржаўнай ўласнасці, арэндная плата за сакавік 2016-га, а таксама запазычанасць па арэнднай плаце, што плацяцца да 31 сакавіка, вызначаецца зыходзячы з базавай арэнднай велічыні ў 120 000 рублёў;

-арэндная плата, з арэндай за сакавік 2016 года ўключна, а таксама запазычанасць па ёй, што плацяцца пасля 31.03.2016 і да 31.03.2017 года, вызначаюцца зыходзячы з БАВ у 136 000 рублёў з 1.04 да 30.06.2016 і ў 13 рублёў 60 капеек —з 1.07.2016 да 31.03.2017 г.;
-арэндная плата, заплочаная да 31.03.2016 г. па перадаплаце за перыяд з 1.04.2016 г., зыходзячы з БАВ 120 000 рублёў, пасля 31.03.2016 г. належыць даплаце, зыходзячы з базавай арэнднай велічыні адпаведна ў 136 000 рублёў, а потым—13 рублёў 60 капеек.
Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр БАДАНІН, намеснік старшыні райвыканкама. 


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.