О последствиях зарплаты "в конвертах"

О последствиях зарплаты "в конвертах"Заработная плата "ў канвертах"—жыццё па-за правіламі. Зніжаючы выдаткі на аплату працы і фактычна пазбягаючы адлічэнняў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, кіраўнікі арганізацый і індывідуальныя прадпрымальнікі істотна змяншаюць узровень сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў: 
 
*пазбаўляюць дапамогі па непрацаздольнасці;
*не даюць магчымасці забяспечыць прыстойнае жыццё на пенсіі;
*немагчыма атрымаць у банку неабходную суму крэдыту (яна разлічваецца згодна з заработнай платай, з якой выплачаны падатак);
*зарплату "ў канвертах" нельга ўказаць як легальную крыніцу грашовых сродкаў пры ажыццяўленні буйных пакупак.
Пенсію, дапамогу па часовай непрацаздольнасці і страхоўку ў выпадку страты працаздольнасці дзяржава налічыць толькі з той сумы, што атрымана афіцыйна і з якой выплачаны абавязковыя страхавыя ўзносы.

Двайная бухгалтэрыя вядзецца несумленнымі прадпрыемствамі. У гэтай гульні з законам з работніка робяць удзельніка ценявой эканомікі і тым самым памяншаюць памер яго будучай пенсіі.

У раённым аддзеле ФСАН зарэгістравана 620 плацельшчыкаў страхавых узносаў, з іх 278—індывідуальныя прадпрымальнікі. Большасць выплачвае страхавыя ўзносы і ўзносы на прафесійнае пенсіённае страхаванне своечасова і ў поўным аб'ёме. Аднак шэраг сельскагаспадарчых прадпрыемстваў мае запазычанасць па плацяжах у бюджэт фонду. У сувязі з гэтым застрахаваным асобам, якія афармляюцца на пенсію, не залічаць стаж работы за месяцы нявыплаты арганізацыяй плацяжоў.

Вылічэнне страхавых узносаў на абавязковае пенсіённае, сацыяльнае і прафесійнае пенсіённае страхаванне ажыццяўляецца працадаўцам толькі з афіцыйнай заработнай платы.

Надзея ЛІСІЧЭНКА, начальнік 
раённага аддзела ФСАН.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.