Авторизация
 

Чым запомніўшся мінулы год для Міёрскага аб'яднання прафсаюзаў

+
Чем запомнился прошлый год для Миорского объединения профсоюзовЧым быў адметны мінулы год для раённага аб'яднання прафсаюзаў і да якіх мэт трэба імкнуцца сёлета, старшыні арганізацый галіновых прафсаюзаў і лідары пярвічак абмеркавалі напрыканцы лютага.
 
У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Стальмачонак і галоўны ўрач санаторыя "Лётцы" Сяргей Усялёнак. Сяргей Паўлавіч выступіў з прэзентацыяй аднаго з самых вядомых прафсаюзных санаторыяў Беларусі. Расказаў пра лячэнне, якое там ажыццяўляецца, умовы адпачынку і запрасіў прыязджаць падмацоўваць здароўе.

Старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксандр Барэйка адзначыў, што па стане на пачатак года аб'яднанне налічвае ў сваіх радах 84 пярвічкі, куды ўваходзіць 7 500 чалавек. Работа па стварэнні пярвічак на прадпрыемствах і ў арганізацыях будзе працягвацца далей.
Спыніўся Аляксандр Ігнатавіч на найбольш вызначальных падзеях 2015 года. Самай важнай з іх была кампанія па выбарах Прэзідэнта, ва ўсіх этапах якой прафсаюзныя актывісты прынялі актыўны ўдзел. 

Падтрымалі праект Рэспубліканскай народна-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Мы—вместе!" і ўдзельнічалі ў яго рэалізацыі. На фестывалі "Жураўлі і журавіны Міёрскага краю" адбыўся канцэрт фіналістаў конкурсу. 
Значнай падзеяй 2015-га стала работа 7-га з'езда ФПБ, на якім прынята Праграма дзейнасці на 2015-2020 гады. Пастаўлены задачы павышаць узровень і якасць жыцця працоўных, іх сацыяльна-эканамічную абароненасць, удасканальваць аплату працы, развіваць рынак працы і садзейнічаць занятасці насельніцтва, павышаць эфектыўнасць дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый.

Надаецца ўвага ажыццяўленню грамадскага кантролю па пытаннях аховы працы. У красавіку мінулага года група тэхнічных інспектараў абласных арганізацый прафсаюзаў  правяла маніторынг па ахове працы ва УП ЖКГ, Міёрскай ПМК-55, ААТ "Капіталдрэўпрадукт", ДРБУ-203, КБА, ААТ "Чэрасы", райаграсервісе, УП "Павяцце", ВУПКУ "Міёрскі". Да падобных праверак трэба быць гатовымі і іншым арганізацыям і прадпрыемствам.

Летам прайшла акцыя сярод членаў прафсаюзных арганізацый, прымеркаваная да Дня ведаў па зборы ўсяго неабходнага да школы маламаёмным, шматдзетным сем'ям, дзецям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, сіротам. Са сродкаў прафсаюзнага бюджэту накіравана больш за 46 мільёнаў рублёў.

Арганізавана паездка на "Славянскі базар", дзе пабывалі каля 200 членаў прафсаюзных пярвічак. Прафсаюзная арганізацыя райспажыўтаварыства арганізавала турыстычную паездку ў Санкт-Пецярбург для 40 сваіх работнікаў.

Падчас пасяджэння акцэнтавалася ўвага на праблемных момантах: затрымліваецца выплата заработнай платы, спыняюцца многія сацыяльныя выплаты, прафсаюзныя ўзносы не выплачваюцца ў поўным аб'ёме. Аднак няпростая фінансавая сітуацыя—не прычына апускаць рукі. Галоўным застаецца ўменне ўбачыць чалавека з яго праблемамі і дапамагчы. Варта нагадаць, што ў апошні чацвер месяца ў раённым аб'яднанні прафсаюзаў праходзіць прыём грамадзян. Можна атрымаць кансультацыі юрыстаў па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных і сацыяльна-экана-мічных правоў і інтарэсаў. Як адзначана, за падобнай інфармацыяй грамадзяне звяртаюцца рэдка. Між іншым парады дасведчаных спецыялістаў для многіх патрэбныя і карысныя.

Падрыхтавала 
Кацярына РЫНКЕВІЧ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 523
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 92 896
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 085
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 188
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 663
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 709
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 813
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 октября 2020
Вениамин, Иннокентий, Никита, Николай, Трофим, Карп

Именины 25 октября 2020
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Госці краін

free counters
Партнеры сайта