Па платных паслугах

Намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін 26 студзеня правёў нараду з кіраўнікамі прадпрыемстваў і арганізацый раёна па пытаннях платных паслуг і заробку.
У цэлым летась большасць прадпрыемстваў і арганізацый мэтанакіравана дзейнічала па павелічэнню аб’ёмаў платных паслуг. Дзякуючы гэтаму іх аб’ём павялічыўся на 2 мільярды рублёў, заданне па гэтаму паказчыку выканана. Пры прагнозе на 14% прырост забяспечаны на 15,4%. Аднак не дасягнулі планавага ўзроўню энергазбыт і мясакамбінат, невялікі рост забяспечыў камбікормавы завод, вялікія нявыкарыстаныя рэзервы ў сельгасарганізацый.
А распараджэннем райвыканкама сёлета неабходна забяспечыць рост платных паслуг на 45, а “Актаму”—на 90, аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму—на 80, культустановам, КБА, сувязістам—на 70, медыкам—на 65%.

У снежні сярэдні заробак па раёну склаў 1140 тыс. рублёў. Гэта на ўзроўні, які вызначаны планам. У студзені трэба забяспечыць прыбаўку ў 10 тыс. рублёў. Аднак пры гэтым патрабуецца, каб рост быў забяспечаны павышэннем прадукцыйнасці працы. Адным словам, большы заробак трэба зарабіць лепшай працай. Пры гэтым не лішнім будзе напомніць, што сёлета ацэнка эфектыўнасці работы калектываў будзе ацэньвацца не па аб’ёмных паказчыках, як раней, а па рэнтабельнасці, па грашах на рахунках, якія застаюцца пасля ўплаты падаткаў.

Леанід МАТЭЛЕНАК.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.