Авторизация
 

Эканамічная бяспека пад пільным наглядам

+
Экономическая безопасность под пристальным наблюдениемУ 2015 годзе Полацкі міжраённы камітэт дзяржаўнага кантролю правёў 14 праверак, у выніку якіх у бюджэт спагнана 40 млрд. рублёў. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 89 фізічных асоб, да дысцыплінарнай—72, у тым ліку 2—вызвалены ад займаемай пасады. Узбуджаны 32 крымінальныя справы.  
 
Так, напрыклад, міжрайкамітэт сумесна з фінансавай міліцыяй выявілі факты неабгрунтаванага пасрэдніцтва пры правядзенні закупак, недаплаты падаткаў (акцызаў), незаконнага атрымання сродкаў дзяржаўнай падтрымкі ў 1,2 млрд. рублёў і выплаты прэмій на вінаробным прадпрыемстве Полацка. Пры закупцы матэрыяльных каштоўнасцей праз пасрэдніцкія структуры незаконна патрачаны 2,5 млрд. рублёў. Даналічаны акцызы на 25,2 млрд. рублёў. Устаноўлена, што літаральна за паўтара года прынятыя кіраўніцтвам рашэнні давялі прыбытковае прадпрыемства да банкруцтва і стварылі сацыяльную напругу ў калектыве. Па вы-ніках праверкі часткова вернута шкода, прычыненая дзяржаўнай маёмасці ў 21 млн. рублёў. Вінаватыя аштрафаваны на больш чым 83 млн. рублёў, да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 22 чалавекі.   

Вынікі праверкі разглядаліся на выязным пасяджэнні калегіі Камітэта вобласці. Дырэктар вызвалены ад пасады на падставах, прадугледжаных Дэкрэтам №5 ад 15.12.2014г. Узбуджана 14 крымінальных спраў, у тым ліку 11—па карупцыйных артыкулах (прычыненне шкоды дзяржаўнаму прадпрыемству ў буйным памеры, кра-дзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі). Адпаведна пастановы  калегіі, аблвыканкамам, Полацкім райвыканкамам прымаюцца меры па фінансавым аздараўленні КУПП "Полацкі вінаробны завод". 

Праверкі двух прадпрыемстваў мяса-малочнай прамысловасці выявілі парушэнні ўстаноўленага парадку прадастаўлення бюджэтных пазык у 23,8 млрд. рублёў. Належаць спагнанню ў бюджэт 21,8 млрд., прадпрыемствы і кіраўнікі аштрафаваны больш чым на 27 млрд. рублёў. 
У ходзе кантрольных мерапрыемстваў у 2015 годзе ў 8 арганізацыях Полацкага рэгіёну выяўлены парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы работнікам ад 4 да 59 дзён. У вы-ніку прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 8 юрыдычных асоб на суму звыш 25 млн. рублёў, а таксама 8 кіраўнікоў прадпрыемстваў на 4 млн. рублёў. 

За справаздачны перыяд міжрайкамітэт разгледзіў 192 звароты грамадзян і 5 зваротаў юрыдычных асоб, праведзена 14 "прамых ліній". 
У бягучым годзе працягваецца работа па забеспячэнні эканамічнай бяспекі рэгіёну, эфектыўнага расходвання і мэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў і дзяржуласнасці.  


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

XML error in File: https://www.calend.ru/img/export/today-names.rss
XML error: at line 0

Госці краін

free counters
Партнеры сайта