Застраховаться от кражи поможет Миорского отделение Департамента охраны МВД

Застраховаться от кражи поможет Миорского отделение Департамента охраны МВДГісторыя крадзяжоў пачынаецца з той пары, калі ў чалавека з'явілася ўласнаць і стала спакусай для зайздроснікаў. Нярэдка чужы "скарб" здабываюць незаконным шляхам. Каштоўныя прадметы, якія лёгка транспарціраваць і рэалізаваць,—аб'ект увагі зламысніка. Ахвярай нячыстага на руку чалавека можа стаць кожны.

Хто стварае ўмовы для злачынства
У ліку асноўных прычын, што спрыяюць крадзяжу,—нядбайныя адносіны да захавання ўласнай маёмасці. Здараецца, грамадзяне запрашаюць у госці малазнаёмых людзей і распіваюць з імі спіртныя напоі, пакідаюць у начны час свае рэчы ў лёгкадаступных месцах, забяспечваюць свабодны доступ да маёмасці. Гэтым і карыстаецца зламыснік.

Што трэба, каб пазбегнуць непрыемнасцяў
Перш за ўсё—пільнасць: 
*не варта насіць каштоўныя рэчы, грошы і дакументы ў вонкавых кішэнях адзення, асабліва ў халодную пару года;
*знаходзячыся ў месцах, дзе шмат людзей, ці ў транспарце, трымайце свае сумкі ў полі зроку, звяртайце ўвагу на грамадзян, якія ствараюць мітусню ў натоўпе;
*ні ў якім выпадку недапушчальна прыводзіць у дом малазнаёмых людзей ці самім ісці да іх, асабліва з мэтай ужывання спіртных напояў;
*у грамадскіх месцах не пакідайце без нагляду рэчы нават на непрацяглы час.

Дачнікам на заметку:
*зачыняйце дом заўсёды, нават калі адыходзіцеся ненадоўга і недалёка;
*старайцеся не браць з сабой на дачу каштоўныя рэчы або не пакідайце іх у доме, калі кудысьці ідзяце;
*паведамляйце ў міліцыю пра падазроных асоб, што з'яўляюцца ў раёне дачных масіваў і садаводчых таварыстваў;
*на асенне-зімовы перыяд вывазіце з дачнага дома каштоўныя рэчы;
*калі заўважылі, што на дачы пабывалі няпрошаныя госці, не прыбірайце сляды іх прысутнасці. Нічога не чапайце ў доме і дачакайцеся аператыўную групу. Інакш супрацоўнікам міліцыі будзе складана выйсці на злачынцу.

За дапамогай — у Дэпартамент аховы
Самы дзейсны спосаб захаваць маёмасць—падключыць сігналізацыю.  Калі дом размяшчаецца за межамі дыслакацыі падраздзяленняў Дэпартамента аховы, то, выкарыстоўваючы радыёсродкі і GSM, можна заключыць дагавор на ахову жылля без выезду супрацоўнікаў падраздзяленняў аховы і без матэрыяльнай адказнасці з боку Дэпартамента аховы МУС. Але гэта не азначае, што маёмасць без нагляду. Як толькі выяўляецца факт пранікнення злачынцы ў жыллё—сігнал трывогі паступае на ПНЦ і ў аператыўна-дзяжурную службу РАУС. 
Заключэнне дагавора на ўстаноўку ахоўнай сігналізацыі з падраздзяленнямі Дэпартамента аховы МУС будзе найбольш эфектыўнай мерай і супраць кватэрных крадзяжоў, а таксама крадзяжоў з прадпрыемстваў, устаноў і офісных памяшканняў. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Міёрскім аддзяленні Дэпартамента аховы.

Трэба адзначыць, што крадзяжы з арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў нярэдка здараюцца па віне саміх кіраў-нікоў, якія самаўхіляюцца ад прыняцця дзейсных мер па захаванасці маёмасці. Маюць месца і няўважлівыя адносіны супрацоўнікаў, якія пакідаюць без нагляду адчыненыя службовыя памяшканні. У калідорах арганізацый, куды пастаянна звяртаюцца па пэўных пытаннях грамадзяне, разам з сумленнымі людзьмі можа аказацца і зламыснік, які не праміне магчымасці скарыстацца зручным момантам.

Сяргей СТОМА, 
старшы інспектар 
аддзялення аховы
правапарадку і прафілактыкі РАУС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.