Авторизация
 

Мінулы год аказаўся складаным для жывёлаводаў

+
Прошлый год оказался сложным для животноводовМінулы год аказаўся складаным для жывёлаводаў: толькі пяць гаспадарак павялічылі валавы надой малака—"Туркова", "Павяцце", "Узмёнскі край", "Гвардзейскі" і "Чэрасы". Сярэдні надой на карову склаў 3357 кг з прыбаўкай у 31 кілаграм. Вядома, будучыню вызначаюць аператары машыннага даення, якія забяспечваюць надой у 4500-5000 і больш кілаграмаў на карову ў сваіх групах. 
 
Такіх найбольш у сельгаспрадпрыемствах "Цітова", "Дрыгучы", "Туркова", "Райаграсэрвіс", "Павяцце", "Гвардзейскі". Лідзіруе сярод іх І.Ф. Дулінец з ААТ "Дрыгучы", яе асабісты рэкорд—7069 кг!  Але ж 15 даярак раёна атрымалі надой менш за 2000 кг, восем з іх працуюць на фермах КУП "Язна". Цяпер колькі часу гэтай гаспадарцы насіць кляймо самай
горшай?
 
Прошлый год оказался сложным для животноводовГатункам "экстра" летась рэалізавана 39,1% малака, яго атрымлівае  11 гаспадарак, сама больш "Дрыгучы"—80,6%, "Пад'ельцы"—77,8%. Але нямала першагатунковага пастаўляюць на перапрацоўку фермы ВУПКУ "Юбілейны", ААТ "Папшулі", "Наўгароды", "Узмёнскі край". Назапашваліся праблемы ў мясной жывёлагадоўлі, у рабоце па ўзнаўленні статка. Няпроста пачаўся для жывёлагадоўлі новы год: асаблівых капітальных прычын нібы няма, а надоі ў студзені паступова памяншаюцца, выяўляюцца прабелы па іншых напрамках.

Вось на такім фоне ў раёне прайшоў 27 студзеня дзень жывёлавода. Ва ўсе гаспадаркі на сустрэчы з работнікамі ферм выехалі інфармацыйныя групы райвыканкама. Пры гэтым медыкі вялі размовы пра дзяржаўную палітыку ў сферы аховы здароўя, прадстаўнікі праваахоўных органаў—пра прафілактыку правапарушэнняў, п'янства і фарміраванне здаровага ладу жыцця, аднак асноўная ўвага была звернута на пошук шляхоў нарошчвання аб'ёмаў жывёлагадоўчай прадукцыі. Без гэтага, найперш, немагчыма не толькі павялічваць заробкі вяскоўцам, але нават своечасова іх выплачваць.

Прошлый год оказался сложным для животноводовНа сучасным малочнатаварным комплексе "Карпачова" ААТ "Пад'ельцы" размову з жывёлаводамі вёў намеснік начальніка райсельгасхарчу П.В. Пятроў. Яго як спецыяліста некаторыя паказчыкі дзейнасці гаспадаркі насцярожваюць. Умовы для плённай працы ёсць, кадраў і кармоў дастаткова, а вось валавая вытворчасць за мінулы год крыху зменшылася, даільная зала мінусуе і ў студзені. Гэта ўплывае на рэалізацыю і грашовыя паступленні. Меншыя прывагі цялят менавіта на комплексе. Вялікае непрадукцыйнае выбыццё пагалоўя, значныя страты ад здачы на мясакамбінат нізкавагавых кормнікаў. На сто кароў летась атрымана толькі 76 цялят, асемянатары тут вопытныя, аднак забяспечылі пакрыццё на гэты год на 60 кароў і 86 цялят менш. Значыць, асаблівай прыбаўкі надояў ад летніх цяленняў ужо не будзе.  Калі тэрмінова не выправіць сітуацыю з асемяненнем матачнага пагалоўя, становішча пагоршыцца яшчэ.
Ці ж гэта не падстава паклапаціцца пра ўласныя заробкі?

Малочную галіну сельгаставарыства можна назваць высокарэнтабельнай. Але пры памяншэнні валавых паказчыкаў яе даходнасць памяншаецца. А вырошчванне мяснога пагалоўя стратнае—надта нізкія прывагі, вялікі адток пагалоўя па розных прычынах, дарагія кармы…
Пётр Васільевіч пералічвае недапрацоўкі спецыялістаў і жывёлаводаў: на прагулцы былі 4 каровы, калі асемяняць трэба 28; графік надояў не запоўнены; штодзённыя вынікі работы не падводзяцца, а таму няма аператыўнага рэагавання на недахопы; хвою прывезлі, аднак адразу ў справу не пусцілі; паламаныя сальніцы сваечасова не замянілі; сянажныя траншэі штораз пасля забору корму не ўкрываюцца; наяўнасць кампанентаў у кармасумесях не вытрымліваецца… Паасобку нібы дробязі, аднак у сукупнасці атрымліваецца вось той негатыўны "чалавечы фактар", з-за якога пад пастаяннай пагрозай надоі і прывагі.

Для спецыяліста відавочна, як выпраўляць сітуацыю: не дапускаць парушэнняў, нарошчваць пагалоўе, выконваць заданне па надоях, пяршачак раздойваць і размяркоўваць толькі групамі, кантраляваць цяленні і неадкладна выпойваць сысункоў малодзівам з выкарыстаннем зонда, забяспечваць высокія прывагі рамонтных цялушак і кормнікаў, каб скараціць тэрміны іх вырошчвання…
Пералік можна прадоўжыць, толькі і сказанага дастаткова для асноўнага вываду: працаваць трэба па тэхналогіі, па рэгламентах. І не толькі ў "Карпачове"—ва ўсіх жывёлагадоўчых памяшканнях, на ўсіх фермах і комплексах. 

Сустрэчы з жывёлаводамі гаспадарак праведзены. Паўсюль прааналізавана сітуацыя, вызначаны задачы. Выслуханы заўвагі і прапановы. Найбольш часта яны мелі дачыненне да ўзроўню заробку і своечасовасці яго выплаты. Але ж гэта ў першую чаргу будзе залежыць ад вынікаў мерапрыемства—павышэння прадукцыйнасці жывёлагадоўлі. Іншага не дадзена.
Сярод розных вясковых праблем на першым месцы падсыпка слізкіх дарог, напаўненне прылаўкаў асобных магазінаў прамысловымі таварамі, рэалізацыя некаторых харчовых прадуктаў, найперш цукру, удакладненне руху мабільных аддзяленняў сувязі ў дні выплаты заробку. Некаторыя з пытанняў даручана выканаць адразу пры падвядзенні вынікаў Дня жывёлавода ў райвыканкаме, іншыя патрабуюць часу і сродкаў, будуць рэалізаваны пазней.

Леанід МАТЭЛЕНАК.
На здымках: у час сустрэчы з жывёлаводамі ААТ "Пад'ельцы" на МТФ "Карпачова".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 424
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 619
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 715
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 891
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 598
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 662
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 761
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 2 октября 2020
Алексей, Гавриил, Георгий, Давид, Игорь, Константин, Макар, Николай, Трофим, Федор, Мария

Именины 1 октября 2020
Алексей, Аркадий, Борис, Вениамин, Владимир, Иван, Иларион, Константин, Михаил, Петр, Сергей, Ариадна, Ирина, Софья

Госці краін

free counters
Партнеры сайта