Авторизация
 

Не хулігань і не судзімы будзеш

+
Не хулигань и не судим будешКрасці, абражаць, хуліганіць — супрацьзаконна. Гэта вядома ўсім, аднак праблема хуліганства сярод падлеткаў застаецца актуальнай. Адна з асноўных прычын, па якой падлеткі ўчыняюць хуліганства,— ужыванне алкагольных напояў ці адурманьваючых рэчываў. Ап'яненне выклікае адчуванне ўсёдазволенасці.
 
Прычым некаторыя юныя зламыснікі лічаць, што разбіваючы вокны ў дамах і машынах, драпаючы пакрыццё транспартных сродкаў ці праколваючы колы, не панясуць крымінальнай адказнасці. З-за сваіх узроставых асаблівасцяў не кожны ўсведамляе характар дзеянняў, якія вядуць да сур'ёзных наступстваў. За турэмныя краты ніхто не імкнецца, але дзясяткі падлеткаў трапляюць у выхаваўчыя калоніі і спецшколы. Крымінальная адказнасць за хуліганства, як і адміністрацыйная за дробнае хуліганства, наступае з 14 год.

Згодна з артыкулам 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, да дробнага хуліганства адносяцца: нецэнзурная лаянка ў грамадскім месцы, абразлівае прыставанне да грамадзян і іншыя наўмысныя дзеянні, якія парушаюць грамадскі парадак, дзейнасць арганізацый ці спакой грамадзян і праяўляюцца ў відавочнай непавазе да акружаючых. Сюды адносіцца і выкарыстанне піратэхнікі ў грамадскіх месцах.

За ўчыненне дробнага хуліганства прадугледжаны папярэджанне ці штраф да 30 базавых велічынь. Калі правапарушэнне ўчыніў падлетак, якому няма 14 год, да адказнасці прыцягнуць бацькоў па артыкуле 9.4 КаАП ("Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей"), за што чакае папярэджанне ці штраф да 10 б.в.

Хуліганства падзяляюць на асобныя віды: простае, злоснае і асабліва злоснае.
Простае хуліганства (ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса)—наўмысныя дзеянні, якімі груба парушаецца грамадскі парадак і праяўляецца відавочная непавага да грамадства. Яны суправаджаюцца прымяненнем гвалту або пагрозай яго прымяніць, знішчэннем ці пашкоджаннем чужой маёмасці або адрозніваюцца выключным цынізмам.
Грубае парушэнне грамадскага парадку праяўляецца праз дзеянні, якія цягнуць:
*прычыненне шкоды законным правам і інтарэсам чалавека (свабода перамяшчэння, асабістая недатыкальнасць і да т.п.);
*зрыў масавага мерапрыемства, часовае спыненне нармальнай дзейнасці ўстановы, прадпрыемства, грамадскага транспарта і да т.п.
Відавочная непавага да грамадства мае месца, калі чалавек дэманстрацыйна грэбуе нормамі паводзін і маралі, супрацьпастаўляе сябе грамадству ці асобным грамадзянам. Хуліганства не абавязкова ўчыняецца ў грамадскім месцы, гэта можа быць мала-і бязлюднае месца.
Грубае парушэнне грамадскага парадку і відавочная непавага да грамадства прызнаюцца хуліганствам, калі да іншай асобы ці асоб прымяняецца гвалт. Гэта значыць фізічнае ўздзеянне ў любой форме: пабоі, удары, прычыненне цялесных пашкоджанняў, звязванне, гвалтоўнае ўтрыманне ў якім-небудзь месцы без пэўнай на тое прычыны або мае месца пагроза прымяніць гвалт, выяўленая праз словы ці жэсты.

Як хуліганства кваліфікуюцца дзеянні, звязаныя са знішчэннем ці пашко-джаннем чужой маёмасці. Да прыкладу, падлеткі, прагульваючыся па вуліцы, разбілі шкло ў вокнах аўтамашыны ці дома. Таксама хуліганствам прызнаецца праяўленне выключнага цы-нізму, што выяўляецца ў пагардлівых адносінах да маральных каштоўнасцей грамадства: бессаромнасць, здзекі над цяжкахворымі, сталымі людзьмі, малымі дзецьмі, якія не могуць самі сябе абараніць.

За ўчыненне вышэйпералічаных дзеянняў прадугледжваецца пакаранне ў выглядзе штрафу, арышту, абмежавання ці пазбаўлення волі да 3 год.
Злосным хуліганствам (ч. 2 арт. 339 КК) прызнаецца любое з вышэйназваных дзеянняў, учыненае паўторна ці групай асоб або калі яны звязаны з супраціўленнем асобе, што спыніла правапарушэнне, ці спалучана з прычыненнем менш цяжкага цялеснага пашкоджання. Пакаранне—арышт, абмежаванне ці пазбаўленне волі да 6 год. 

Асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339 КК)—дзеянні, учыненыя з прымяненнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваліся для нанясення цялесных пашкоджанняў, прымяненнем выбуховых рэчываў і прыстасаванняў або калі мела месца пагроза іх прымяніць. Караецца абмежаваннем ці пазбаўленнем волі да 10 год. 
Адказнасць за хуліганскія дзеянні строгая, таму перш чым прадэманстраваць такім чынам свае фізічныя магчымасці, смеласць і "гераізм", лепш добра падумаць, ці варта на самым пачатку жыцця скіроўваць яго па ненадзейным напрамку.

Аляксандр КУРДУТАЎ,
старшы ўчастковы інспектар ІСН РАУС.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 340
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 366
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 591
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 337
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 332
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 590
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 347
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Именины 17 ноября 2018
Александр, Иван, Илья, Николай, Порфирий, Степан, Евгения

Госці краін
free counters
Партнеры сайта