Статыстыка: прамысловасць у 2010 годзе

Аб’ём вытворчасці прадукцыі (работ, паслуг) у фактычных адпускных цэнах, уключаючы кошт давальніцкай сыравіны, за студзень-снежань 2010 года ў раёне склаў 78246 млн. рублёў ці 112,9% да папярэдняга года. Пры гэтым рост у снежні да адпаведнага перыяду папярэдняга года склаў 17,6%.

Спажывецкіх тавараў у адпускных цэнах выпушчана на 53188 млн. рублёў пры павелічэнні за год на 8,6%, з іх харчовых тавараў выраблена на 52460 млн. рублёў пры росце на 8,5%, нехарчовых—на 728 млн. рублёў пры росце на 16,5%, з іх тавараў лёгкай прамысловасці на 21 млн. рублёў пры росце на 5%. У снежні выпуск спажывецкіх тавараў зменшыўся, пры гэтым харчовых выпушчана больш на 72,7%, а вытворчасць тавараў лёгкай прамысловасці павялічылася ўдвая.

Аддзел статыстыкі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.