Авторизация
 

У сучаснай няпростай эканамічнай сітуацыі для многіх прадпрыемстваў праблема павелічэння крэдыторскай запазычанасці становіцца цяжкавырашальнай, асабліва калі крэдыторы спаганяюць у судовым парадку не толькі суму асноўнага доўгу, а і штрафныя санкцыі ў выглядзе няўстойкі і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі.
Уступіўшыя ў законную сілу судовыя пастановы абавязковыя для ўсіх юрыдычных асоб, арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў і грамадзян і належаць выкананню на ўсёй тэрыторыі краіны. Ухіленне ад грашовых абавязальніцтваў і спагнанне доўгу па рашэнню суда нярэдка прыводзяць да цяжкага фінансавага становішча. Але даўжнік мае права падаць заяву ў гаспадарчы суд (да канца тэрміну, устаноўленага для прад’яўлення выканаўчага дакумента да выканання) і атрымаць адтэрміноўку або растэрміноўку, змяніць спосаб і парадак выканання судовай пастановы.

Калі ж па заяве спагнальніка судовым выканаўцам узбуджана выканаўчая вытворчасць, то гаспадарчы суд па заяве можа адтэрмінаваць або растэрмінаваць здзяйсненне судовай пастановы.

Падставы для адтэрміноўкі і растэрміноўкі законам не замацаваны. Але можна сфармуляваць некалькі ўмоў. Гэта цяжкае фінансавае становішча даўжніка, пры якім прымяненне мер па спагнанню запазычанасці можа прывесці да парушэння ці спынення дзейнасці прадпрыемства. Фінансавыя праблемы павінны быць пацверджаны дакументамі (бухгалтарскім балансам, справаздачай аб даходах і стратах), складзенымі на апошнюю справаздачную дату. Даўжніку неабходна пацвердзіць магчымасць выканання абавязальніцтваў праз пэўны перыяд часу або ў рамках графіка. Напрыклад, растлумачыць аб зняцці ў будучым прычын фінансавых цяжкасцяў, пацвердзіць плануемы тэрмін спагнання дэбеторскай запазычанасці або прадаставіць дакументы, што пацвярджаюць сезонную спецыфіку работы прадпрыемства і план росту вытворчасці (продажу) на наступны сезон.

Па выніках разгляду хадатайніцтва суд прымае рашэнне, і калі яно станоўчае, пры прдастаўленні даўжніку растэрміноўкі выдзяляюцца асобныя судовыя загады аб спагнанні кожнай сумы, вызначанай растэрміноўкай. Аднак даўжніку трэба памятаць, што суд не мяняе абавязкі, а толькі на пэўны тэрмін не прымяняе прымусовы механізм свайго рашэння.

Абавязальніцтва можа быць перапынена ў час дзеяння растэрміноўкі або адтэрміноўкі. Больш таго, калі ініцыятарам з’яўляецца спагнальнік (напрыклад, у выпадку заліку), гэта будзе правамерным.

А. ЗАКРЭЎСКІ,
суддзя гаспадарчага
суда вобласці.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта