Из безработных в предприниматели

Што трэба, каб распачаць сваю справу? Цікавая ідэя, 
пэўная падрыхтоўка і першапачатковы капітал. 
З апошнім, як правіла, праблематычна. Дзяржава 
гатова дапамагчы вырашыць гэтае пытанне 
асобам, якія афіцыйна зарэгістраваны 
ў якасці беспрацоўных.

Из безработных в предприниматели Што трэба, каб распачаць сваю справу? Цікавая ідэя, пэўная падрыхтоўка і першапачатковы капітал. З апошнім, як правіла, праблематычна. Дзяржава гатова дапамагчы вырашыць гэтае пытанне асобам, якія афіцыйна зарэгістраваны ў якасці беспрацоўных.

 

Згодна з Палажэннем аб садзеянні беспрацоўным у арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкай дзейнасці, зацверджаным пастановай Саўміна ад 07.03.2008г. №342, садзеянне ў арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці беспрацоўным ажыццяўляецца органамі па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Гэта фінансавая падтрымка, арганізацыйнае і метадычнае забеспячэнне: інфармаванне, кансультаванне, аказанне дапамогі ў падрыхтоўцы дакументаў.


Разам з тым беспрацоўны можа прайсці навучанне ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку як па спецыяльнасці, неабходнай для арганізацыі пэўнага віду дзейнасці, так і па курсе "Асновы прадпрымаль-ніцкай дзейнасці". Гэты курс дае веды, неабходныя для паспяховых арганізацыі і вядзення ўласнай справы.

Фінансавая падтрымка аказваецца беспрацоўным, афіцыйна зарэгістраваным у службе занятасці, у выглядзе субсідыі за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. Абавязковая ўмова прадастаўлення—распрацоўка бізнес-плана беспрацоўным.


Грошы любяць падлік

Субсідыя прадастаўляецца ў памеры 11-разовай велічыні бюджэту пражытковага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату заключэння дагавора. Пры арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцкай дзейнасці беспрацоўнымі, зарэгістраванымі па месцы жыхарства ў сельскіх населеных пунктах, памер субсідыі—15 БПМ.

З 1 жніўня 2015 года бюджэт пражытковага мінімуму складае 1 569 130 беларускіх рублёў. Такім чынам, памер субсідыі адпаведна 17,3 і 23,5 млн. рублёў.

Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на набыццё абсталявання, інструментаў, машын і механізмаў, сыравіны, матэрыялаў, аплату паслуг, а таксама на іншыя мэты, звязаныя з арганізацыяй прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці па аказанні паслуг у сферы аграэкатурызму, рамесніцтва.


Алгарытм атрымання

Субсідыя прадастаўляецца беспрацоўным, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту, пры адсутнасці парушэнняў імі Закона "Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь". У орган па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы рэгістрацыі трэба падаць наступныя дакументы:

-заяву аб прадастаўленні субсідыі;

-бізнес-план.

Перавага аддаецца праектам, арыентаваным на канкрэтны раён (горад) і патрэбы яго насельніцтва. Практыка паказвае, што ў асноўным арганізуецца дзейнасць у сферы бытавых паслуг: шыццё і рамонт адзення, рамонт бытавой тэхнікі, транспартныя,  рамонтна-будаўнічыя ці санітарна-тэхнічныя паслугі, тэхабслугоўванне і рамонт аўтамабіляў, вытворчасць і рамонт мэблі, сталярныя і цяслярныя ці аддзелачныя работы, рознічны гандаль, пракат бытавой тэхнікі, цырульніцкія паслугі і паслугі салонаў прыгажосці.


Бізнесмэн-навічок павінен у 3-месячны тэрмін з дня рэгістрацыі ў якасці ІП або прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, сельскай (фермерскай) гаспадаркі, а таксама з дня пастаноўкі на ўлік у падатковым органе па месцы жыхарства ў якасці асобы, якая ажыццяўляе дзейнасць па аказанні пэўных паслуг, прадаставіць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне дакументы і чэкі, што пацвярджаюць зрасходванне субсідыі ў адпаведнасці з бізнес-планам. 

Прадпрымальнік павінен адпрацаваць больш за 6 месяцаў на працягу 12-месячнага перыяду з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці ІП.

Фінансавая падтрымка аказваецца адзін раз. Таму сродкі трэба ўкласці максімальна эфектыўна.


 

Ігар ШВЕЦ, намеснік начальніка

ўпраўлення па працы, занятасці

і сацыяльнай абароне.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.